Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Метадычныя рэкамендацыі

Лэпбук "З Вялікай Перамогай"

развернуть

Лепбук "С Великой Победой 1941-1945!"

Цель: патриотическое воспитание подрастающее поколение посредством игровой деятельности детей дошкольного возраста.

Задачи: 

  • поддерживать желание детей к самостоятельному поиску информации;
  • формировать осведомленность детей дошкольного возраста о Великой Победе, о боевой технике, о наградах и героях;
  • воспитывать уважение и чувство гордости за свою Родину, стремление быть достойным гражданином своей страны.

Лепбуки созданы для детей среднего и старшего возраста. Имеют дополнительные материалы для визуализации и для возможности манипуляции ими во время использования.

свернуть

Куток патрыятычнага выхавання

развернуть

Асноўныя ўмовы патрыятычнага выхавання ў дашкольнай установе

развернуть

Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыяй з мэтай сацыяльна-маральнага і асобаснага развіцця прадугледжана адукацыйная галіна "Дзіця і грамадства".

Пазнанне соцыуму выхаванцаў ад 4 да 5 гадоў

Фарміраваць уяўленні:

  • пра становішча Рэспублікі Беларусь на геаграфічнай карце, дзяржаўныя сімвалы (сцяг, герб, гімн), жыхароў Рэспублікі Беларусь; пра людзей, якія праславілі Беларусь, асноўныя славутыя мясціны малой Радзімы і Мінска-сталіцы Рэспублікі Беларусь;

Выхоўваць:

  • гонар за дасягненні членаў сям'і;
  • эмацыянальна пазітыўнае станаўленне да Радзімы - месца, дзе нарадзіўся і жывуць родныя, да роднай хаты, горада, пасёлка.

Пазнанне соцыуму выхаванцаў ад 5 да 7 гадоў

Развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), жаданне сумесна з дарослым падпяваць мелодыю, словы гімна.

Фарміраваць уяўленні:

  • аб прыродных сімвалах Беларусі (сасна, зубр, бусел, лён, кветка канюшыны, васілька);
  • пра родны горад (пасёлак), краіну - Рэспубліку Беларусь, сталіцу - горад Мінск, славутасці сталіцы і малой Радзімы; абласныя гарады Рэспублікі Беларусь, іх славутасці;
  • людзей, якія праславілі Беларусь. іх дзейнасць;
  • беларускія народныя промыслы (ткацтва, ганчарства, саломапляценне, разьба па дрэве); прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з ільну, гліны, саломкі, дрэва, лазы); стравы беларускай народнай кухні; элементы беларускага нацыянальнага касцюма;
  • чалавецтва як сям'ю на планеце Зямля.

Фарміраваць (развіваць) уменні:

  • паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь;
  • самастойна расказваць пра сваю сям'ю, дом, сямейныя традыцыі, сумесны адпачынак, заняткі і прафесіі членаў сям'і; з дапамогай дарослага тлумачыць значымасць сям'і ў жыцці чалавека, расказаць пра свой радавод;
  • з дапамогай дарослага і самастойна расказваць пра дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь, прымаць актыўны ўдзел у іх падрыхтоўцы і святкаванні;
  • самастойна выяўляць ва ўзаемадзеянні з аднагодкамі і дарослымі маральныя якасці, уласцівыя беларусам (дабрыня, спагадлівасць, гасціннасць, любоў да роднага краю, да Рэспублікі Беларусь).

Выхоўваць:

  • павагу да маці, якая дае свету новае жыццё, закладвае стаўленне да сям'і як найважнейшай каштоўнасці;
  • павагу да працы людзей розных прафесій.

Рукатворны свет

Фарміраваць уяўленні:

  • аб прадпрыемствах Беларусі па вытворчасці адзення, абутку, мэблі, бытавой тэхнікі (напрыклад, "Світанак", "Аршанскі льнокамбінат", "Белвест", "Марка", "Атлант", "Віцязь").

Пазнанне соцыуму ад 6 да 7 гадоў

Фарміраваць:

  • гонар і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменне выконваць правілы паводзін на цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (слухаць і выконваць гімн стоячы, хлопчыкам здымаць галаўныя ўборы); называць дзяржаўныя святы;
  • усведамленне сябе грамадзянінам Рэспублікі беларусь, уменне называць сваю нацыянальнасць і нацыянальнасць бацькоў;
  • уяўленне пра людзей, якія праславілі Беларусь: асветнікаў (Ефрасіня Полацкая, Францыск Скарына), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзеячаў культуры і навукі, касманаўтаў, спартсменаў - алімпійскіх чэмпіёнаў, пра дасягненні знакамітых беларусаў;
  • павагу да нацыянальных культур іншых людзей, міралюбнасць;
  • культуру талерантнасці (павагу годнасці ўсіх без выключэння людзей, памяркоўнасць у адносінах да іншых);
  • усведамленне агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Фарміраваць (развіваць) уменні:

  • паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, вылучаць яе сярод іншых краін свету; называць родны горад (пасёлак), краіну (Рэспубліка Беларусь), сталіцу (горад Мінск);
  • з дапамогай дарослага і самастойна называць прозвішча, імя і імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пазнаваць яго на фатаграфіі;
  • расказваць пра славутасці сталіцы, гарадоў Рэспублікі Беларусь (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мірскі замак); прыроду роднага краю, прыродныя сімвалы Беларусі, рэкі, азёры, запаведнікі; беларускія народныя промыслы, элементы беларускага нацыянальнага касцюма, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, стравы беларускай кухні.

Рукатворны свет.

Фарміраваць (развіваць) уменні:

  • з дапамогай дарослага адрозніваць прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці адзення, мэблі, бытавой тэхнікі (напрыклад, "Світанак", фабрыка галоўных убораў "Людміла", "Пінскдрэў", "Атлант").

 

Літаратура: 

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі (для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання)- Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019.

 

 

 

свернуть