Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыяй з мэтай сацыяльна-маральнага і асобаснага развіцця прадугледжана адукацыйная галіна "Дзіця і грамадства".
Пазнанне соцыуму выхаванцаў ад 4 да 5 гадоў
Фарміраваць уяўленні:
- пра становішча Рэспублікі Беларусь на геаграфічнай карце, дзяржаўныя сімвалы (сцяг, герб, гімн), жыхароў Рэспублікі Беларусь; пра людзей, якія праславілі Беларусь, асноўныя славутыя мясціны малой Радзімы і Мінска-сталіцы Рэспублікі Беларусь;
Выхоўваць:
- гонар за дасягненні членаў сям'і;
- эмацыянальна пазітыўнае станаўленне да Радзімы - месца, дзе нарадзіўся і жывуць родныя, да роднай хаты, горада, пасёлка.
Пазнанне соцыуму выхаванцаў ад 5 да 7 гадоў
Развіваць цікавасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (сцяг, герб, гімн), жаданне сумесна з дарослым падпяваць мелодыю, словы гімна.
Фарміраваць уяўленні:
- аб прыродных сімвалах Беларусі (сасна, зубр, бусел, лён, кветка канюшыны, васілька);
- пра родны горад (пасёлак), краіну - Рэспубліку Беларусь, сталіцу - горад Мінск, славутасці сталіцы і малой Радзімы; абласныя гарады Рэспублікі Беларусь, іх славутасці;
- людзей, якія праславілі Беларусь. іх дзейнасць;
- беларускія народныя промыслы (ткацтва, ганчарства, саломапляценне, разьба па дрэве); прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вырабы з ільну, гліны, саломкі, дрэва, лазы); стравы беларускай народнай кухні; элементы беларускага нацыянальнага касцюма;
- чалавецтва як сям'ю на планеце Зямля.
Фарміраваць (развіваць) уменні:
- паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь;
- самастойна расказваць пра сваю сям'ю, дом, сямейныя традыцыі, сумесны адпачынак, заняткі і прафесіі членаў сям'і; з дапамогай дарослага тлумачыць значымасць сям'і ў жыцці чалавека, расказаць пра свой радавод;
- з дапамогай дарослага і самастойна расказваць пра дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь, прымаць актыўны ўдзел у іх падрыхтоўцы і святкаванні;
- самастойна выяўляць ва ўзаемадзеянні з аднагодкамі і дарослымі маральныя якасці, уласцівыя беларусам (дабрыня, спагадлівасць, гасціннасць, любоў да роднага краю, да Рэспублікі Беларусь).
Выхоўваць:
- павагу да маці, якая дае свету новае жыццё, закладвае стаўленне да сям'і як найважнейшай каштоўнасці;
- павагу да працы людзей розных прафесій.
Рукатворны свет
Фарміраваць уяўленні:
- аб прадпрыемствах Беларусі па вытворчасці адзення, абутку, мэблі, бытавой тэхнікі (напрыклад, "Світанак", "Аршанскі льнокамбінат", "Белвест", "Марка", "Атлант", "Віцязь").
Пазнанне соцыуму ад 6 да 7 гадоў
Фарміраваць:
- гонар і павагу да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, уменне выконваць правілы паводзін на цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (слухаць і выконваць гімн стоячы, хлопчыкам здымаць галаўныя ўборы); называць дзяржаўныя святы;
- усведамленне сябе грамадзянінам Рэспублікі беларусь, уменне называць сваю нацыянальнасць і нацыянальнасць бацькоў;
- уяўленне пра людзей, якія праславілі Беларусь: асветнікаў (Ефрасіня Полацкая, Францыск Скарына), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзеячаў культуры і навукі, касманаўтаў, спартсменаў - алімпійскіх чэмпіёнаў, пра дасягненні знакамітых беларусаў;
- павагу да нацыянальных культур іншых людзей, міралюбнасць;
- культуру талерантнасці (павагу годнасці ўсіх без выключэння людзей, памяркоўнасць у адносінах да іншых);
- усведамленне агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
Фарміраваць (развіваць) уменні:
- паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, вылучаць яе сярод іншых краін свету; называць родны горад (пасёлак), краіну (Рэспубліка Беларусь), сталіцу (горад Мінск);
- з дапамогай дарослага і самастойна называць прозвішча, імя і імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пазнаваць яго на фатаграфіі;
- расказваць пра славутасці сталіцы, гарадоў Рэспублікі Беларусь (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны акадэмічны Вялікі Тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мірскі замак); прыроду роднага краю, прыродныя сімвалы Беларусі, рэкі, азёры, запаведнікі; беларускія народныя промыслы, элементы беларускага нацыянальнага касцюма, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, стравы беларускай кухні.
Рукатворны свет.
Фарміраваць (развіваць) уменні:
- з дапамогай дарослага адрозніваць прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці адзення, мэблі, бытавой тэхнікі (напрыклад, "Світанак", фабрыка галоўных убораў "Людміла", "Пінскдрэў", "Атлант").
Літаратура:
Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі (для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання)- Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2019.
свернуть