Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Наша жыццё

21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2024
развернуть

"Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго: 

І звонкае "дзе", і густое "чаго". П.Панчанка

21 лютага кожны год адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Выхаванцы рознаўзроставых груп яслі-сада далучыліся да гэтай традыцыі. Дзеці слухалі вершы, глядзелі мультфільмы на беларускай мове, інсцэніравалі казку "Дзедава рукавічка", гулялі ў гулюню "Перакладчыкі", працавалі над заданнем "Размалюй беларускае слова", нават стварылі невялікі відэаролік з прыгожымі і пяшчотнымі беларускімі словамі. Было цікава і пазнавальна!

свернуть

беларуская народная казка "Каза манюка"

26.01.2024
развернуть

Дзень Снегавіка

19.01.2024
развернуть

Зімовыя прыгоды малышэй

15.01.2024
развернуть

Калядныя прыгоды

12.01.2024
развернуть

Навагоднія прыгоды Снягуркі

29.12.2023
развернуть

Парарожжа ў музей

11.12.2023
развернуть

Мы - разам!

01.12.2023
развернуть

Дзяцінства - цудоўная краіна

17.11.2023
развернуть

Выхоўваем беражлівасць з дзяцінства

03.11.2023
развернуть

Практычня заняткі па правілах дарожнага руху

27.10.2023
развернуть

Азбука бяспекі

развернуть

Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў бяспечных паводзін - важная задача, рэалізацыі якой адводзіцца значнае месца ў адукацыйным працэсе нашай установы адукацыі. Вось і сёння, на занятках у рамках адукацыйнай галіны "Дзіця і грамадства", выхаванцы не толькі актуалізавалі, але і папоўнілі веды аб "небяспечных цацках" і правілах пажарнай бяспекі.

Усе дзеці ведаюць, што запалкі - не цацкі.
Можа, гэтая фраза і старая як свет, але факт застаецца фактам: запалкі, запальніцы і іншыя крыніцы агню з'яўляюцца найболей частым чыннікам пажараў, якія адбываюцца па віне дзяцей. Ратавальнікі раяць захоўваць запалкі і запальніцы не проста ў недаступным для дзяцей месцы, а пажадана ў замкнёнай на ключ скрыні. Яшчэ нядрэнна навучыць малых паведамляць вам, што яны знайшлі запалку ці запальнічку. І ніколі самім не выкарыстоўваць запалкі і запальніцы для забаўкі – дзеці могуць пачаць пераймаць вам.
Яшчэ раз зважаем бацькоў на тое, што дзяцей трэба не проста берагчы ад агню: іх нельга пакідаць адных без нагляду, не дазваляць песціцца са запалкамі і электрапрыборамі. Неабходна навучаць іх правілам абыходжання з крыніцамі агню і дзеянням у выпадку пажару:
- не пакідаць навідавоку запалкі, запальніцы;
- не дазваляць купляць запалкі самастойна;
- сачыць за баўленнем часу;
- не давяраць маленькім дзецям назіраць за печамі і награвальнымі прыборамі, якія топяцца, карыстацца газавымі прыборамі;
- вывучыце з дзіцем ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца па дапамогу ў службу выратавання;
- каля тэлефона на лісце паперы напішыце нумары экстраных службаў, і растлумачце, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца: 101, 112.

Паважаныя бацькі!

Уявіце на імгненне страх дарослага чалавека, які не мае магчымасці выратавацца. А дзе знайсці словы, каб апісаць адчай дзіцяці, які спрабуе выратавацца ад агню? Таму паклапаціцеся аб сваіх дзецях - паспрабуйце арганізаваць іх вольны час, асабліва ў перыяд канікулаў. Навучыце іх правілам бяспечных паводзін.

Бо менавіта вы адказныя за іх жыцьцё і здароўе.

свернуть

Шахматный турнир

20.07.2023
развернуть

шашки1

20 июля 2023 г. состоялся праздник - шахматный турнир! Каждый ребенок смог принять участие в соревнованиях. Активные конкурсы, викторина и игры помогли маленьким проявить себя. В результаты победила дружба!

свернуть

Время собирать урожай

развернуть

Развитие творческих способностей всегда открывает волшебную дверь в увлекательный мир детства. Сегодня наши воспитанники посетили школьный фруктовый сад, а потом изобразили увиденные фрукты на бумаге. Замечательные яблоки и фрукты появились с помощью детского творчества.

свернуть

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ!

10.05.2023
развернуть

Май заўсёды прыходзіць да нас з дарагімі ўсім святамі, адно з якіх - Дзень Перамогі.
Росквіт прыроды, як сімвал адраджэння жыцця, нагадвае нам пра тых людзей, якія ўнеслі свой уклад у барацьбу з фашызмам на франтах і ў тыле, і далі нам магчымасць будаваць мірнае жыццё ў свабоднай краіне. Гераічнасць і мужнасць абаронцаў Айчыны ва ўсе часы будуць служыць годным прыкладам будучым пакаленням, сімвалам любові і адданасці Айчыне.
У гэтыя вясновыя дні, напоўненыя ласкавым цяплом і святлом, мы з дзеткамі яшчэ раз успомнілі аб вялікім подзвігу народа, гаварылі аб вайне, яе героях. Дзеці ўсклалі кветкі ля помніка нашым землякам, тым воінам і партызанам, якія загінулі ў гады вайны, а таксама ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
МЫ - ПАМЯТАЕМ! МЫ - ГАНАРЫМСЯ!

свернуть

Памятка для родителей: как уберечь ребёнка от педофолии

26.04.2023
развернуть

Инфографика

Памятка для родителей: как уберечь детей от педофилии
 
 
 
 
свернуть

Наш касмічны дом

21.04.2023
развернуть

22 красавіка - Міжнародны Дзень зямлі 🌏. Людзі ўсёй планеты адзначаюць гэтае свята.

Гэта Дзень - напамін аб тым, што Зямля наш агульны дом, які трэба берагчы і ўтрымліваць у парадку.

Сёння звыхаванцамі пагаварылі аб здароўі планеты, аб тым, што прыносіць шкоду нашаму агульнаму дому, аб небяспецы, якая зыходзіць ад нас, людзей.

Дзеці сёння расказвалі пра нашу планету, захапляліся яе прасторамі і прыгажосцю і, як любы жыхар планеты, абяцалі клапоціцца пра яе і яе прыродныя рэсурсы. Яшчэ мы гралі ў цікавыя гульні, займаліся творчай дзейнасцю.

Затым дружнай кампаніяй выйшлі на ўчастак дзіцячага сада і паўдзельнічалі ва ўборцы тэрыторыі, бо клопат аб чысціні планеты пачынаецца з малога - з таго месца, дзе ты жывеш.

свернуть

Паехалі!

12.04.2023
развернуть

12 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень авіяцыі і касманаўтыкі - памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас. Менавіта ў гэты дзень 12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын на касмічным караблі "Усход" упершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы эпоху пілатуемых касмічных палётаў. Палёт, які доўжыўся ўсяго 108 хвілін, стаў магутным прарывам у засваенні космасу.
Беларусь унесла вялікі ўклад у сусветную касмічную гісторыю. Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі - знакамітыя беларусы, якія пакарылі космас!

Сёння з выхаванцамі здзейснілі займальнае падарожжа па планетах сонечнай сістэмы: лёталі на ракеце, выходзілі ў адкрыты космас, гулялі з іншапланецянамі ў цікавую гульню "Космас хвалюецца раз...", адказвалі на пытанні планет, адгадвалі загадкі, трэніраваліся, кідалі ў мэту "метэарыты" , майстравалі касманаўта🪐🌏🚀Вось так цікава прайшоў Дзень касманаўтыкі😊 

свернуть

Будзем мы здаровымі, будзем мы вяселымі

07.04.2023
развернуть

У нашым дзіцячым садзе клопат аб здароўі дзяцей з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў.Дні здароўя, спартыўныя спаборніцтвы, фізкультурныя святы і вольны час дапамагаюць дзецям далучацца да здаровага ладу жыцця.

Падабаюцца выхаванцам і тэматычныя заняткі, якія накіраваны на фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб здаровым ладзе жыцця. Мерапрыемствы праходзяць весела, лёгка і радасна.

Для фарміравання ў дзяцей станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця ў нашым установе адукацыі, у рамках Сусветнага дня здароўя,  быў праведзены тэматычны занятак "Будзем мы здаровымі, будзем мы вяселымі". Дзеці з задавальненнем і цікавасцю дапаглі маленькай ляльцы-Гразнулі даведацца, ад чаго залежыць здароўе чалавека, што неабходна рабіць, каб захоўваць сваё здароўе. Дзеці з задавальненнем выконвалі розныя заданні, праявілі кемлівасць і пазнавальны інтарэс. Вяселае падарожжа ў краіну здароўя з лялькай-Гразнуляй падараваў усім выхаванцам выдатны настрой.

 

свернуть

Дзень гумару і смеху сустракаем...

03.04.2023
развернуть

1 красавіка - менавіта ў гэты дзень людзі жартуюць і весяляцца, гатовы наладжваць адзін аднаму жартоўныя розыгрышы, прыдумляць забаўныя гісторыі і ствараць смешныя сітуацыі. Мы таксама вырашылі павесяліцца з вяселым клоўнам😄 і правесці жартоўныя эстафеты. А яшчэ змайстравалі сабе смешных папяровых монстрыкаў 🤗 

свернуть

Лес - наша багацце!

24.03.2023
развернуть

21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лесу. Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Не маглі і мы застацца ў баку ад гэтай падзеі і яшчэ раз нагадалі рабятам аб значэнні лесу для чалавека, жывёл, ды і цэлай планеты. Цікавай для дзяцей стала калектыўная дзейнасць па стварэнні калажу "Лес - дом для жывёл і раслін".

свернуть

Вада - гэта жыццё!

23.03.2023
развернуть

22 МАРТА - ДЗЕНЬ ВАДЫ. У нашай групе таксама прайшла гутарка з рабятамі аб значэнні вады ў жыцці нашай планеты і ўсяго жывога на ёй. Дзеці разгледзелі моры і акіяны на глобусе, паглядзелі відэа экалагічнай накіраванасці. Успомнілі, у якіх станах бывае вада, хто і як выкарыстоўвае ваду, што прыносіць шкоду вадзе, што трэба рабіць, каб зберагчы ваду, размалёўвалі размалёўкі па тэме.

свернуть

Аб чым звіняць званы Хатыні

22.03.2023
развернуть

Беларуская вёска Хатынь была сцёрта з зямлі 22 сакавіка 1943 года. Разам з вёскай былі спалены або расстраляны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. І Хатынь не адна такая… Але менавіта яна стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнага смутку. Сёння, апоўдні ў нашай краіне прайшла хвіліна маўчання, у памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.Выхаванцы старшай групы таксама далучыліся да хвіліны маўчання. МЫ ПАМЯТАЕМ...

 

свернуть

У кожным дзіцяці - сонца!

21.03.2023
развернуть

Сонечныя дзеці. Гэта назва трывала замацавалася за малымі, якія часцей за іншых усміхаюцца, якіх акружаючыя людзі называюць мілымі і добрымі. Гаворка пра дзяцей з сіндромам Даўна. 21 сакавіка - Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна. Кожны з нас можа праявіць талерантнасць і даць адчуць людзям з сіндромам Дауна (ды і не толькі ім), што мы - роўныя, мы разам. Гэта зусім проста.. Не адварочвайцеся і не бянтэжцеся, калі бачыце чалавека з сіндромам Дауна, усміхніцеся яму. Не ўцякайце з дзіцячай пляцоўкі, дзе гуляе асаблівае дзіця, а прапануйце свайму дзіцяці пагуляць з ім. Памятайце, што ўсе людзі не падобныя адзін на аднаго.

Выхаванцы старшай групы сёння гаварылі аб асаблівых дзетках, аб тым, што яны такія ж як і мы, і любім, часам, аднолькавыя рэчы. А яшчэ дзеці зрабілі калектыўную аплікацыю "Сонечныя далоні". Кожная такая далонька - разуменне, прыняцце, дабрыня для тых, хто так падобны і не падобны на нас. Бо ў кожным дзіцяці жыве сонца, толькі дайце яму свяціць!

свернуть

"Шпакі прыляцелі"

развернуть

Аплікацыя - гэта такі від дзейнасці, якім, мабыць, кожнае дзіця займаецца з вялізным задавальненнем. Відаў і тэхнік аплікацыі велізарнае мноства, а мы любім спалучаць у працах розныя тэхнікі і віды выяўленчага мастацтва (вось сёння дадалі ў аплікацыю элементы малявання). Гэты тыдзень быў прысвечаны пералётным птушкам. Мы з выхаванцамі гаварылі пра птушак на занятках, глядзелі пазнавальныя відэафільмы, ляпілі птушак з пластыліну. А вось сёння пазнаёміліся з карцінай А. Саўрасава "Грачы прыляцелі". Нават здзейснілі невялікае падарожжа на карціну, паслухалі галасы птушак, што сядзяць на галінках бяроз. А потым прыйшоў час для аплікацыі 😊 Дзеці таксама адлюстравалі на сваіх работах адну з пералётных птушак... ды і назву сваіх работ прыдумалі - "Шпакі  прыляцелі"!

свернуть

Вясновае свята

16.03.2023
развернуть

Вясна - чароўная пара года, калі можна ўбачыць абуджэнне прыроды, адчуць сонечнае цяпло, пачуць шчабятанне першых пералётных птушак, і з вясной прыходзіць выдатнае свята - 8 сакавіка. Вось і ў нашай групе адбыўся ранішнік, прысвечаны гэтаму святу. Дзеці з радасцю і нецярпеннем чакалі гэтага дня. Рыхтавалі цікавыя нумары, развучвалі песенькі і танцы. Майстравалі мамам паштоўкі. Ім вельмі хацелася падарыць сваім мамам, бабулям, сястрычкам свята.
Выхаванцы праявілі сябе выдатнымі артыстамі, паказаўшы ўсё сваё творчае майстэрства, артыстызм, запал! Ранішнік прайшоў у атмасферы утульнасці, цяпла і дабрыні і весялосці. І мы вельмі спадзяемся, што кожная матуля, бабуля, сястрычка, атрымалі прыемны сюрпрыз ад нашых дзетак і зарадзіліся добрым настроем!

свернуть

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023
развернуть

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу, і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Гэта Асноўны Закон дзяржавы, у якім гаворыцца аб правах і абавязках кожнага чалавека, аб тых нормах, якія павінны выконваць усё. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - важны і змястоўны дакумент, які павінен быць у кожным доме, і які хоць раз у жыцці павінен прачытаць чалавек! Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб'яўляе чалавека, яго жыццё. Сёння на занятку дзеткі даведаліся, што такое Канстытуцыя, навошта яна нам неабходна. Выхаванцы пазнаеміліся з асноўнымі правамі дзіцяці: на сям'ю, абарону, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, на гульню і адпачынак, на імя і грамадзянства... Паразважалі з дзеткамі і пра абавязкі, якія ёсць у кожнага з нас, і пра тое, як наладзіць адносіны з іншымі людзьмі на аснове ведаў пра свае правы і абавязкі.

 

свернуть

8 сакавіка

07.03.2023
развернуть

Мілыя жанчыны, дарагія нашы матулі, бабулі, сястрычкі, віншуем Вас з 8 Сакавіка - святам вясны, кахання, прыгажосці. Жадаем сонечнага настрою, жаночага шчасця, пабольш цудоўных падзей, прыемных сустрэч, шчырых усмешак і кампліментаў. Няхай жыццё будзе яркім і цікавым, поўнай гармоніі і радасці, а поспех і дабрабыт не пакідаюць ніколі!

свернуть

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

23.02.2023
развернуть

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія абаранілі незалежнасць роднай зямлі.

У цяперашні час гэта свята сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.

Дарагія нашы мужчыны: таты, дзядулі, брацікі, віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму.
Дабра, міру і яснага неба вам і вашым блізкім! 

А для нашых выхаванцаў, у гонар такога выдатнага свята, мы падрыхтавалі гульні-эстафеты: "Данесі ліст", "Перадай снарад", "Шукаем міны", "Камандзір і яго каманда", "Пераправа", "Мы танкісты". Усе ўдзельнікі праявілі  актыўнасць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі якія яны спрытныя, цягавітыя, смелыя.

свернуть

Цудоўная навіна!

развернуть

А ў нас выдатная навіна: па выніках удзелу ў анлайн-выставе дзіцячых работ "Дзяцінства без небяспекі", нашы выхаванцы былі адзначаны дыпломамі пераможцаў. Гэта мерапрыемства арганізавана ў рамках работы раённага рэсурснага цэнтра па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да асноў бяспекі жыццядзейнасці (Дзіцячы садок №1 г.Дзяржынска). Віншуем Ніку, Савелія і Іллю! Вы вялікія малайцы! Ура!

 

свернуть

Дзень роднай мовы

21.02.2023
развернуть

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай далучэння выхаванцў да беларускіх традыцый, выхавання любві і павагі да роднай мовы ў нашым садку прайшоў Дзень роднай мовы. З выхаванцамі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, аб яе непаўторнасці і прыгажосці, аб тым, як важна ведаць сваю родную мову. Дзеці з задавальненнем пагулялі ў "Перакладчыкаў". Цікавым было і знаёмства з беларускай народнай казкай "Дзедава рукавічка" , якоя пачалося з прагляду буктрэйлера да казкі, а затым дзеткі і самі пераўтварыліся ў герояў гэтай цудоўнай казачнай гісторыі.

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову." (Я.Колас)

 

свернуть

Дарыце кнігі з любоўю!

14.02.2023
развернуть

14 лютага адзначаецца Міжнародны дзень кнігадарэння. Свята існуе з 2012 г. і ў ім бяруць удзел жыхары больш як 40 краін свету, у тым ліку Беларусь. У гэты дзень прынята дарыць кніжныя падарункі родным, сябрам, прыносіць кнігі ў бібліятэкі, школы, дзіцячыя сады і іншыя арганізацыі.

Дзень кнігадарэння - цудоўнае свята! Бо ён аб'ядноўвае тых, хто дорыць кнігі і тых, хто прымае іх у дар. Мы былі вельмі рады прыняць у дар кнігі ад нашых дзетак! Вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся і прыняў удзел у дадзенай акцыі. Цяпер на нашай кніжнай паліцы з'явіліся новыя "жыхары", што не магло ні парадаваць нашых дзетак. Кніга павінна ўвайсці ў свет дзіцяці як мага раней, узбагаціць яго, зрабіць цікавым, поўным незвычайных адкрыццяў і новых ведаў. Дарыце кнігі з любоўю!

свернуть

"Мой ліст салдату"

13.02.2023
развернуть

З 25 студзеня па 20 лютага 2023 года ў Мінскай вобласці праходзіць акцыя "Мой ліст салдату" ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 85-годдзя Мінскай вобласці. Мы з дзецьмі таксама вырашылі далучыцца да дадзенай акцыі і напісаць наш ліст. У ім мы павіншавалі нашых вайскоўцаў з надыходзячым святам, пажадалі ім здароўя, шмат сіл, мужнасці і адвагі. А яшчэ выхаванцы падрыхтавалі маляўнічыя малюнкі, на якіх адлюстравалі салдат з розных відаў войскаў нашай краіны.

свернуть

"Беларусь - міралюбівая краіна"

развернуть

ТВАЯ БЕЛАРУСЬ

Юрась Свірка

Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла –
Беларусь.

      У рамках тэматычнага тыдня "Беларусь - міралюбівая краіна", выхаванцы старшай групыі здзейснілі невялікае вандраванне па краінах - суседзях Беларусі..і не толькі. Дзеці наведалі Расію, Украіну, Польшчу, Латвію, Літву, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і загадкавы Кітай. Рабяты пазнаёміліся з некаторымі асаблівасцямі культуры, традыцыямі іншых краін, асаблівасцямі знешняга аблічча людзей розных народаў, іх нацыянальным адзеннем, традыцыямі, сімволікай.   

    Падарожжа па розных краінах суправаджалася стварэннем розных творчых работ, якія адлюстроўвалі цікавыя моманты культуры, традыцый розных краін. Мы вырабілі яркіх матрошак (Расія), сабралі кошык з пісанкамі (Украіна), пасадзілі на вежу залатога пеўніка (Латвія, г.Рыга), дапамаглі размаляваць ілюстрацыі да казкі Шарля Перо "Чырвоная шапачка", зляпілі аднаго з герояў Дыснэйлэнда - Міккі Маўса  (Францыя), змайстравалі загадкавую міфічную істоту - дракона (Кітай), стварылі калажы розных краін. Галоўная задача гэтага тыдня - фарміраванне цікавасці і паважлівага стаўлення да нацыянальных культур іншых людзей, міралюбнасці, цікавасці да пазнання навакольнага свету. Бо ўнікальнасць і непаўторнасць сваёй Радзімы, свайго народа, спазнаецца праз знаёмства з культурай іншых краін, уменне параўноўваць і супастаўляць культуры розных народаў, іх асаблівасці і агульныя рысы.

свернуть

Не пакідайце дзяцей адных!

27.01.2023
развернуть

Штогод вялікая колькасць дзяцей становяцца ахвярамі НС, у выніку, свайго няведання і легкадумнасці, а часцей за ўсё, па недаглядзе бацькоў. Вось чаму так важна вучыць дзяцей правілам бяспечных паводзінаў кожны дзень.
І, канешне, самі будзьце прыкладам для дзяцей. Дзеці не заўседы слухаюць нашы парады , але яны бачаць нашы  ўчынкі. Таму, выконвайце правілы бяспекі разам! Веданне правіл бяспекі можа захаваць не толькі здароўе, але і выратаваць жыццё!

У нашай установе адукацыі таксама вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей элементарных уяўленняў аб правілах бяспечных паводзін. У пятніцу з дзеткамі прайшла тэматычная гутарка аб правілах асабістай бяспекі, аб тым, як сябе паводзіць, калі ты дома застаўся адзін. Завяршылася гутарка стварэннем выставы малюнкаў аб правілах бяспекі.

Беражыце сябе і сваіх дзетак!

свернуть

Падарожжа па Беларусі

развернуть

Беларусь – мая Радзіма,
Ты чароўная краіна!
Толькі тут дубы гурбою
Мне спяваюць песні ў полі,
Тут гамоніць лес спрадвечны
Аб зямным і чымсьці вечным,
Кожны куст і кожны лісцік
Тут знаемы мне і блізкі…

(Марына Ількевіч)

 

           У рамках тэматычнага тыдня "Беларусь - мая радзіма",  з выхаванцамі былі арганізаваны разнастайныя віды дзейнасці, накіраваныя на маральна-патрыятычнае выхаванне дзяцей. Рабяты не толькі актуалізавалі  веды аб нашай дзяржаве, але і здзейснілі віртуальную экскурсію ў Белавежскую пушчу, горад Мінск -самы галоўны горад нашай краіны. Не абышлося без творчай дзейнасці (куды ж мы без яе). Дзеці зрабілі выдатную калектыўную кампазіцыю "Зубры ў Белавежскай пушчы". Пазнаёміліся мы і з адной з легенд паходжання горада Мінска.

 

свернуть

Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы

19.01.2023
развернуть

19 студзеня - Дзень ратавальніка Беларусі.

Прафесія ратавальніка ўваходзіць у спіс самых небяспечных у свеце, яна звязана з рызыкай для жыцця і патрабуе высокага прафесійнага майстэрства і самаахвярнасці. Выратавальнік - гэта не проста прафесія. Гэта лад жыцця. Ратавальнікі штодзень дапамагаюць сотням пацярпелых, рызыкуючы сваім жыццём. Яны прыходзяць на дапамогу ў любой крытычнай сытуацыі.

Сёння беларускія ратавальнікі дапамагаюць не толькі сваім суайчыннікам. Яны таксама выязджаюць практычна ў любую кропку свету, калі маюць у іх патрэбу, для дапамогі трапіўшым у бяду людзям. Памятайце, што ў сучасным небяспечным свеце наша жыццё нярэдка аказваецца ў руках ратавальнікаў. Кожны дзень ратавальнікі праяўляюць сваю адвагу на карысць людзей.


      Выратавальнік - папулярная прафесія ў выхаванцаў старэйшай групы "Вясёлка. "Многія хлопчыкі і нават дзяўчынкі хацелі б стаць у будучыні падобнымі на доблесных ратавальнікаў.
      У гэты цудоўны дзень у нашай групе праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ратавальніка. З дзецьміі былі праведзены гутаркі аб ратавальніках, іх рабоце. Выхаванцам было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў "Прафесія - выратавальнік", паглядзелі відэаролік МНС "Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы", а таксама падборку мультфільмаў "Чароўная кніга МНС".

свернуть

Дзень снегавіка

18.01.2023
развернуть

18 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень Снегавіка.

Якая ж зіма без любімага дзіцячага снежнага казачнага героя?

Вось нашы продкі верылі, што раз яны зроблены са снегу, то гэта добрыя снежныя духі ці снежныя анёлы. А калі зляпіць снегавіка і прашаптаць яму сваё жаданне на вушка, то калі снегавік растане, жаданне абавязкова спраўдзіцца.

Вось і мы сёння вырашылі адзначыць гэтае цікавае свята. Дзеткі старшай групы не толькі акунуліся ў творчасць і змайстравалі выраб, але і самі ператварыліся ў снегавічкоў☃️☃️☃️☃️!! Разам са Снягурачкай нашы снегавічкі паўдзельнічалі ў цікавых гульнях-эстафетах, нават пагулялі ў снежкі)) А самае галоўнае - зарадзіліся радасцю і добрым настроем😄

свернуть

Пакарміце птушак зімой!

развернуть

Покормите птиц зимой!
Пусть со всех концов
К вам слетятся, как домой,
Стайки на крыльцо.
Небогаты их корма.
Горсть зерна нужна,
Горсть одна — и не страшна
Будет им зима.
Сколько гибнет их — не счесть,
Видеть тяжело.
А ведь в нашем сердце есть
И для птиц тепло.
Разве можно забывать:
Улететь могли,
А остались зимовать
Заодно с людьми.
Приучите птиц в мороз
К своему окну,
Чтоб без песен не пришлось
Нам встречать весну!  

А.Яшин

 

свернуть

Прыйшлі калядкі – зімовыя святкі!

13.01.2023
развернуть

Каляды -самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі. Калядныя дні-чароўныя дні .

Вось такое цуда і адбылося для выхаванцаў нашай установы. Калядоўшчыкаў з зоркай сустракалі нашы выхаванцы ў музычнай зале. Яскрава, весела у кампаніі Мядзведзя, Казы, Цыганкі і Быбы Ягі сустракалі мы гэтае свята. Шмат шчасця , здароўя, светлай будучыні наваражыла дзецям цыганка. Каза пагуляла з дзеткамі у вяселую гульню, вучоны мядзведзь паказаў выхаванцам, які ен разумны ды здатны да танцаў. Баба Яга задумала з дзеткамі цікавую гульню са сваёй мятлой. Яскравыя ўражанні атрымалі ўсе удзельнікі беларускага абрадавага свята Каляд. 

Вось так весела прайшло свята ў нашым дзіцячым садку.

Яшчэ раз шчыра віншуем вас са святамі! Шчасця, міра і дабрабыту вам і вашым семьям!

свернуть

Рады мы Зіме

09.01.2023
развернуть

Зіма гэта чароўная пара года. Дзеці любяць зіму, бо зіма - гэта свежае марознае паветра і чароўнае ўбранне прыроды. Прагулка ў дзіцячым садзе зімой не толькі выдатны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення. У час прагулак дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасці развівае сацыяльныя навыкі, выхоўвае прыязнасць, пачуццё адказнасці.
Румяныя шчочкі, бліскучыя вочы і выдатны настрой - такі вынік прагулак зімой падабаецца ўсім: і дзецям, і дарослым!!!

свернуть

Навагоднія прыгоды

28.12.2022
развернуть

С Новым годом, садик мой!

Звонким смехом, доброй сказкой

Начался сегодня день –

Все надели дружно маски,

Танцевать и петь – не лень!

Этот праздник – самый яркий!

Он бывает лишь зимой.

Дед Мороз несёт подарки,

С Новым годом, садик мой!

Кожны год у канцы снежня для выхаванцаў усіх узроставых груп у нашым дзіцячым садку арганізуюцца святочныя навагоднія ранішнікі. Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, падарункі, Дзед Мароз і Снягурка і мноства іншых казачных персанажаў (Баба Яга, Сасулька-Капрызулька, Цётачка Халадрыга) чакалі дзяцей дашкольнай установы. Рабяты пагрузіліся ў свет цудаў, прыгод, неверагодных ператварэнняў і сюрпрызаў. Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гралі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Свята атрымалася вельмі вясёлае і радаснае і пакінула шмат прыемных уражанняў і эмоцый.

свернуть

Пагаворым пра талерантнасць

02.12.2022
развернуть

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі Дзяржынскага раёна падышоў да канца "Тыдзень талерантнасці".
      Што такое талерантнасць? Гэта міласэрнасць, дабрыня душы, спачуванне, павага, сяброўства, цярпенне. Гэта разуменне таго, што ўсе мы розныя, але роўныя, што ўсе мы разам жывем у гэтым свеце. Вельмі важна заўсёды памятаць пра тое, што чалавек становіцца Чалавекам, толькі дзякуючы іншаму чалавеку. І людзі на свет нараджаюцца рознымі: непадобнымі, своеасаблівымі, і для таго, каб зразумець і прыняць іншых, так важна навучыцца разумець сябе, уважліва ставіцца да іншых і зважаць на тое, што нас збліжае, робіць падобнымі адзін на аднаго.

      "Жывуць на планеце розныя дзеці..." Памятаеце гэты верш? Ён пра дзяцей, такіх розных і такіх падобных. Мы з дзеткамі таксамагаварыліі пра дзяцей, што жывуць на нашай планеце, пра нас, пра то, якія мы ўсе ўнікальныя, розныя і як мы, у сваю чаргу, вельмі падобныя.
       Пра дзяцей казаць было проста. Складана было казаць аб дзетках асаблівых, дзецях-інвалідах... Аб тых, хто вельмі ўразлівы. Але, у той жа час, застаецца ўсё тым жа дзіцем, любімым, унікальным, самым-самым. Дзіцем, які любіць марожанае і малочны шакалад, сумуе, калі няма побач мамы ці таты, марыць аб новым веласіпедзе, танчыць як балерына, любіць бегаць і гуляць з сябрамі... але, парой, некаторыя мары немагчымыя, няздзейсныя. Было складана, але мы паспрабавалі.
     Проста аб складаных і, часам, незразумелых рэчах дапамагаюць распавесці мультфільмы аб асаблівых дзетках: "Пра Дзіму", "Струны", "Тамара", "Падарунак".

Усе мы - розныя, усе мы - роўныя, усе мы - разам!!!

 

 

 

свернуть

Неделя толератности

28.11.2022
развернуть

В младшей группе в рамках Недели толерантности изготовили поделки. Ребята изобразили людей разных национальностей из разных стран. В качестве макета выбрана планета Земля, к которой дети прикрепили свои поделки.

"Мы все имеем равные возможности и вместе сделаем мир лучше!" - девиз мероприятия.

свернуть

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

18.11.2022
развернуть

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Сёння з выхаванцамі гаварылі аб працы тых людзей, дзякуючы якім у нас ёсць, што паставіць на стол - хлеб, мяса, малако, гародніну, садавіну. Рабяты распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў, бабуль, дзядуляў, чыя праца звязаны з сельскай гаспадаркай, а таксама паўдзельнічалі ў стварэнні калектыўнай творчай працы.
Усё, чыя прафесійная дзейнасць звязана з сельскай гаспадаркай, прыміце ад нас віншаванні. Мы жадаем, каб кожны ваш дзень быў радасным і шчаслівым! Дзякуй за вашу працу і душу, якую вы ўкладваеце ў сваю нялёгкую дзейнасць.

 

свернуть

"У адзіным руху да лепшага!"

развернуть

Капля капнула. Так мало!
Это, вроде, не беда.
Только с капелькой уходят
Наши деньги навсегда.
А за взрослыми на кухне,
Нужен просто глаз да глаз.
Чтоб не тратили напрасно
Дорогой природный газ.
Утепляем в доме окна
Мы, стараясь, как всегда.
И поэтому не страшны
Нам любые холода.
Свет горит и днём, и ночью
Там, где нужно и где нет.
Взрослым, ты, малыш, напомни:
«Уходя, гасите свет!

Чтобы стало в этом мире
Завтра лучше, чем вчера, —
Сохраняй в своей квартире
Воду, газ, тепло всегда.

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна", у старшай групе "Вясёлка" прайшоў тэматычны тыдзень "Азбука беражлівасці".

У розных відах дзейнасці дзеці даведаліся аб асноўных прынцыпах спажывання і энергазберажэння рэсурсаў, патрэбных чалавеку. ВЫхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі эканомнага выкарыстання  вады, цяпла, электрычнасці. З дзецьмі былі праведзены не толькі тэматычныя заняткі, але і гутаркі: "Эканомім цяпло і святло", "Чаму дома цёпла і як зберагчы цяпло", "Як эканомна карыстацца вадой?","Раздзельны збор смецця" і інш.

Дзеці з цікавасцю глядзелі мультфільмы і відэаролікі на тэму эканоміі і беражлівасці, даведаліся як працуе электрастанцыя, пазнаёміліся з гісторыяй лямпачкі.

свернуть

Свята Восені

развернуть

Чаго ў дзіцячым садку звычайна чакаюць дзеці? Вядома, свята! Хай у календары і няма ніякай знамянальнай даты, але чаму б не зладзіць вясёлае свята, напрыклад Восені? «Свята Восені!» - Так называлася наша восеньская забаўка, у якой прынялі актыўны ўдзел дзеці старэйшай групы. На дварэ пахмурна, а нас у зале панавала цёплая, добразычлівая атмасфера. Дзеці вадзілі карагод, спявалі песенькі аб восені, гулялі ў вясёлыя гульні. Дзіцячыя восеньскія святы - гэта мора ўсмешак і весялосці, бо хоць і кажуць, што восень - маркотная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя цешыцца залацістым якое апала лісцю пад нагамі і дажджу, пад якім так цікава пагуляць пад парасонам, абуўшы гумовыя боцікі і надзеўшы порхаўка. Вось чаму свята восені ў дзіцячым садзе з'яўляецца адным з самых любімых у дзятвы! Забаўка атрымалася на славу!

свернуть

Беларуская народная творчасць і рамёствы

развернуть

У старшай групе "Вясёлка" скончыўся тыдзень, прысвечаны беларускаму народнаму мастацтву і рамёствам. дзеці не толькі пазнаёміліся з рамёствамі нашых продкаў, але і самі паспрабавалі сябе ў ролі народных умельцаў: распісвалі збаны, інкруставалі саломкай шкатулкі. Для таго, каб пазнаёміцца з побытам беларускай сям'і, выхаванцы пабывалі ў школьным этнаграфічным музеі.

свернуть

Безопасное детство

27.10.2022
развернуть

В дошкольном учреждении создано новое дидактическое пособие "Безопасное детство", которое уже полюбили наши воспитанники. Ребята с увлечением изучают правила дорожного движения,  разбирают и проигрывают ситуации.

Макет "Безопасное детство" способствуют формированию навыков безопасного поведения, знакомит со знаками дорожного движения, светофором, разметкой дороги, пешеходным переходом и т.д.

 

свернуть

Са святам, нашы дарагія таты!

развернуть

Новае свята Дзень бацькі ўстаноўлены ў Беларусі 21 кастрычніка. 

Бацька - гэта не проста слова. У ім столькі дзіцячых пачуццяў. Для хлопчыка тата - гэта прыклад для пераймання, моцны і смелы, на ўсе рукі майстар. Ён падкажа ўсё: як забіць цвік, як памірыцца з сябрам і як пастаяць за сябе.
Для дзяўчынкі тата - гэта гонар. Кожная маленькая прынцэса марыць сустрэць свайго прынца, які быў бы падобны на бацьку.

У гэты дзень нашы маленькія выхаванцы спяшаюцца павіншаваць сваіх любімых татаў. Выхаванцы старшай группы "Вясёлка" падрыхтавалі татам віншавальныя паштоўкі, песню і цудоўны відэаролік!

свернуть

Тыдзень бацькоўскай любові

развернуть

З 14 кастрычніка па 21 кастрычніка праходзіў Тыдзень бацькоўскай любові. Мэта яго правядзення - умацаванне сямейных традыцый, захаванне і папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, развіццё цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям'і, малой радзімы, фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей.

Ва ўсіх узроставых групах прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, дзеці разам з педагогамі рыхтавалі для мам і тат віншаванні і падарункі. Педагогі разам з выхаванцамі вучылі вершы, малявалі, выраблялі цікавыя вырабы, спявалі песні, танчылі, здымалі віншавальныя відэаролікі, якія размешчаны на сайце ўстановы. Выхаванца старшай групы "Вясёлка", у рамках пректа "Якія бываюць сямейныя традыцыі?", даведаліся не толькі аб традыцыях сваёй сям'і, але і пазнаёміліся з сямейнымі традыцыямі нашых продкаў. 

свернуть

Са святам, мілыя матулі!

14.10.2022
развернуть

Мілая матуля

Леанід Пранчак

Цеплынёй атуліць 
Сонейка зямлю. 
Мілая матуля, 
Я цябе люблю. 
Мне з табой утульна, 
І спяваю я: 
"Мамачка, 
Матуля, 
Любая мая". 
Радасны і ветлы, 
Зранку над ракой 
Паўтарае ветрык 
Песеньку за мной. 
Каб усе пачулі, 
Як спяваю я: 
"Мамачка, 
Матуля, 
Любая мая". 

Дзень маці – доўгачаканае, цёплае свята для дзяцей і дарослых. Яго заўсёды чакаюць з нецярпеннем.

Нашы выхаванцы падрыхтавалі для сваіх матуль прыемныя сюрпрызы! 

Дзеці не толькі змайстравалі яркія віншавальныя паштоўкі з кветачкамі, алеі падаравалі матулям шчырую і прыгожую песню. Самыя малодшыя нашы выхаванцы падрыхтавалі для сваіх матуль поўную пяшчоты відэапаштоўку. 

 

Відэапаштоўка ад выхаванцаў групы "Сонейка"

свернуть

Як Восень фарбы пагубляла

развернуть

Сёння выхаванцы старшай групы "Вясёлка" атрымалі незвычайны ліст. Яго даслала сама Восень. Здарылася ў яе бяда - яна згубіла ўсе свае чароўныя пэндзлі. А з-за гэтага зніклі і фарбы з чароўнай палітры. Вырашылі мы Восені дапамагчы. Пэндзлі адшукалі, ды і фарбы на палітру вярнулі. Цяпер восень можа і далей усё вакол размалёўваць у яркія колеры!

свернуть

Сусветны дзень абароны жывёл

развернуть

            Жывая прырода - гэта дзіўны, складаны, шматгранны свет. Ад людзей шмат у чым залежыць разнастайнасць і колькасць жывёльнага свету. Каб паспяхова вырашаць гэтую праблему, чалавек павінен мець пэўны запас натуральна навуковых ведаў. Першыя элементарныя ўяўленні аб навакольным свеце, у тым ліку і аб жывёльных арганізмах, чалавек атрымлівае ўжо ў дзяцінстве. Выхаваўчае значэнне прыроды цяжка пераацаніць. Зносіны з прыродай станоўча ўплывае на чалавека, робіць яго дабрэй, мякчэй, абуджае ў ім лепшыя пачуцці. Асабліва вялікая роля прыроды ў выхаванні дзяцей.
                Кожны год 4 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень аховы жывёл.
У старэйшай групе "Вясёлка"у гэты дзень з выхаванцамі былі праведзены гутаркі "Браты нашы меншыя", "Мы за іх у адказе", "Як мы можам дапамагчы жывёлам". Таксама дзеці з задавальненнем размалёўвалі выявы жывёл, якія насяляюць нашу планету. А віктарына "Па старонках казак", дапамагла выхаванцам успомніць, якія жывёлы сталі галоўнымі героямі казачных гісторый.

свернуть

Дзень дабра і павагі

развернуть

З дзіцячага сада ў дзіцяці закладваецца любоў і павага да старэйшага пакалення. З дзяцінства чалавек убірае народныя традыцыі і мудрасць, асновы культуры і роднай мовы. У важная роля у гэтым належыць старэйшаму пакаленню, нашым бабулям і дзядулям.

У Міжнародны дзень пажылых людзей уся ўвага звернута менавіта да іх. Гэты дзень нагадвае нам аб тым, што старэйшым трэба дапамагаць і паважаць іх. Нездарма яго другая назва - Дзень дабра і павагі.
У нашым дзіцячым садку ў гонар Дня пажылых людзей у старшай групе "Вясёлка" былі праведзены гутаркі і гульні з дзецьмі, прысвечаныя гэтай падзеі. Выхаванцы ахвотна рабілі паштоўкі-віншаванні для сваіх бабуль і дзядуляў.

свернуть

Я - выхавацель дашкольнай адукацыі!

развернуть

Для прагляду відэароліка клікніце, калі ласка, на малюнак 

 

 

свернуть

Як ты дорага мне, мая родная мова!

развернуть

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

                                                                                                 Ніл Гілевіч

 

У старшай групе "Вясёлка"прайшоў тэматычны тыдзень роднай мовы (3 19 па 23 верасня), галоўнай задачай якога было выхаванне цікавасці да беларускай мовы, жаданне размаўляць па-беларуску.

Тыдзень прайшоў цікава і займальна. З выхаванцамі былі арганізаваны спецыяльныя заняткі, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў аб беларускай мове. Дзеці слухалі казкі і калыханкі на беларускай мове, дэкламавалі вершы, завучаныя раней,  гулялі ў народныя гульні. Вельмі спадабаліся выхаванцам гульні "Знайдзі слова" і "Перакладчыкі". Дзеці з вялікай ахвотай малявалі вокладкі да кніг з беларускімі казкамі, рабілі з паперы чароўную Жар-птушку. Да спадобы прыйшоўся і мультфільм пра Свінку Пэппу якая, нечакана для выхаванцаў, загаварыла на беларускай мове.

Дзеці з цікавасцю працавалі над кнігай беларускіх казак "Казачная скарбонка". Падчас працы выхаванцы даведаліся з чаго складаецца кніга, навошта ў кнізе нумаруюць старонкі, што можна размясціць на вокладцы кнігі (гэта былі галоўныя героі нашых казак). У гэтай справе дзеткам была адведзена важная роля - мастак-ілюстратар! Разам з бацькамі яны працавалі над малюнкамі да аўдыяказак, якія выбіралі сабе самі. Яны з гонарам паказвалі свае малюнкі сваім сябрам, а таксама педагагічным і іншым работнікам нашай установы адукацыі. У нас атрымалася цудоўная кніга!

 

 

 

свернуть

Беларусь - гэта МЫ!

развернуть

Наш край

Уладзімір Паўлаў


Наш край яснавокі -
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце - кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш край! 

 

Дзень народнага адзінства - цудоўная магчымасць яшчэ раз успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа.

Напярэдадні такога значнага для нашай краіны свята, у старшай групе "Вясёлка" прайшоў тэматычны занятак "Беларусь - гэта МЫ". Выхаванцыі сумесна з педагогам зрабілі паштоўку, дзе сабралі не толькі сімвалы нашай краіны (з якімі дзеці ўжо добра знаёмыя), але яшчэ і тое, чым ганарыцца наша краіна. А яшчэ паглядзелі цікавыя відэаролікі пра Беларусь, якія расказалі пра прыгажосць беларускай прыроды, нашы традыцыі, гістарычныя падзеі і галоўныя каштоўнасці беларускага народа.

 

 

свернуть

Здаровы чалавек – шчаслівы чалавек

09.09.2022
развернуть

Здаровы чалавек – шчаслівы чалавек!

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў тыдзень здароўя і спорту ў нашым дзяцячым садку. Праца педагагічнага калектыва была напраўлена на  фарміраванне ў дзяцей уяўленняў пра здароўе і асноўныя кампаненты здаровага ладу жыцця, а таксама выхаванне беражлівых адносіны да свайго здароўя,станоўчых адносіны да заняткаў фізічнай культурай, спортам. З дзецьмі былі праведзены цікавыя і пазнавальныя гутаркі, комплексы займальнай ранішняй гімнастыкі, гульні-эстафеты, любімыя дзецям рухомыя гульні, а таксама заняткі. Дзеці пазнаёміліся са знкамітымі спартсменамі Беларусі; даведаліся, чаму так важна клапаціцца пра сваё здароўе; што трэба рабіць, каб заставацца моцным і здаровым. Выхаванцы з радасцю ўдзельнічалі ў спартыўных гульнях, эстафетах, адлюстроўвалі свае ўяўленні пра здароўе і спорт у мастацкай дзейнасці і сюжэтна-ролевых гульнях.

свернуть

Міжнародны дзень шахмат

20.07.2022
развернуть

20 ліпеня - Міжнародны дзень шахмат. У нашым дзіцячым садку мы правялі тэматычны дзень, прысвечаны гэтай падзеі. Бо шахматы - гэта больш, чым гульня. Яны развіваюць мысленне, увага, памяць, назіральнасць, разумовыя здольнасці.
У гульнявой форме педагогі пазнаёмілі дашкольнікаў з гісторыяй шахмат, замацавалі ўяўленні пра шахматную дошку, шахматныя палі і фігуры. Выхаванцы сярэдняй разнаўзроставай групы "Вясёлка" паўдзельнічалі ў шахматнай віктарыне і з лёгкасцю справіліся з прапанаванымі ім заданнямі. Акрамя гэтага, дзеці змайстравалі з паперы шахматную каралеву.

У завяршэнні гэтага дзіўнага тэматычнага дня, выхаванцы паказалі свае ўменні гуляць у шахматы і шашкі, такія ​​складаныя, але, ў той жа час, займальныя гульні.

свернуть

Купальская казка

06.07.2022
развернуть

На Купалле раненька заіграла сонейка,
У чыстых росах памылася, у густых лозах сушылася.

На Купалле раненька заіграла сонейка,
У чыстым небе іскрылася, ў танок дзявочы прасілася.

З 6-га на 7-га ліпеня беларусы адзначаюць адно з самых старажытных і вяселых святаў - Купалле. Старажытнае абрадавае свята сонца і агню, урадлівасці і росквіту зямлі,прымяркаванае да летняга сонцастаяння.Усе ведаюць легенду, паводле якой у купальскую ноч нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін.

 Вось і мы адправіліся на пошукі чароўнай папараць-кветкі. Вадзілі карагоды, абхітрылі чорта, адшукалі чароўную кветку і, самае галоўнае, знайшлі салодкі скарб.

І вам таксама жадаем адшукаць сваю "папараць-кветку"...калі не ў лесе, то абавязкова ў сваім сэрцы!

свернуть

Радзіма пачынаецца з дзяцінства

01.07.2022
развернуть

Сёння ў дзіцячым садку прайшоў тэматычны дзень прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень пачаўся ўрачыста, з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь. У сярэдняй рознаўзроставай групе "Вясёлка" прайшлі тэматычныя гутаркі "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь", "Сімвалы маёй краіны". У выяўленчай дзейнасці дзеці працягнулі знаёмства не толькі з дзяржаўнымі сімваламі, але і з прыроднымі сімваламі Беларусі. Выхаванцы паўдзельнічалі ў стварэнні фотапаштоўкі прымеркаванай да свята.

 

свернуть

Аб тых, хто ўжо не прыйдзе ніколі, - памятайце!

22.06.2022
развернуть

Штогод 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Менавіта ў гэты дзень 81 год таму фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, пачала бамбіць мірныя гарады нашай краіны.


Сёння з выхаванцамі сярэдняй рознаўзроставай групы "Вясёлка" пагаварылі аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб найвялікшым подзвігу абаронцаў легендарнай Брэсцкай крэпасці - яна стала першай на шляху ворага і з таго часу з'яўляецца сімвалам мужнасці, гераічнай стойкасці і доблесці. Ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у баях, закатаваных у лагерах, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Мы схіляемся перад тымі, хто коштам свайго жыцця абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы гаворым ім "Дзякуй..."

"Помните!
Через века, через года, - помните!
О тех, кто уже не придет никогда, - помните!"
Р. Рождественский

свернуть

Сцяжынкамі здароўя

развернуть

Адной з працэдур загартоўвання дзяцей летам, з'яўляецца босаходжанне па "Сцяжынках здароўя". Галоўная задача «Сцяжынкі здароўя» - масіраваць ступню, паляпшаць кровазабеспячэнне арганізма, развіваць мышцы і суставы, каардынацыю рухаў, дазволіць нагам адпачыць, а таксама - што асабліва важна для маленькіх дзяцей - правільна фарміраваць свод ступні.
А самая любімая частка дадзенага мерапрыемства - абліванне ног вадой з палівачкі.

свернуть

Смяецца, радуецца лета!

развернуть

Галоўная задача дзіцячага сада падчас летняй кампаніі - максімальна выкарыстоўваць гэты перыяд для аздараўлення дзяцей, арганізаваць жыццё дашкольнікаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта новае, быў напоўнены цікавым зместам, каб успаміны пра летні час, гульні, прагулкі, святы і забавы яшчэ доўга цешылі дзяцей.
Летнія дні ў нашым дзіцячым садку напоўнены вясёлымі гульнямі і забаўкамі, якія ствараюць эмацыйны камфорт для дзетак, садзейнічаюць іх фізічнаму развіццю і ўмацаванню здароўя.

свернуть

Дзеці - гэта маленькія сонейкі!

01.06.2022
развернуть

Дзеці - гэта маленькія сонейкі, толькі не на небе, а на зямлі. Няхай кожнае сонейка ззяе, няхай нішто і ніколі не засланяе яго святло.


Сёння, у гонар міжнароднага Дня абароны дзяцей, у нашым садзе прайшоў захапляльны квэст "У пошуках скарбаў". Дзеці разам з піратам шукалі схаваны скарб, пераадольвалі складаныя перашкоды: бухту зубастых акул, заліў спячых вулканаў, перапраўляліся ў шлюпках на астраў. давялося нават памерацца сіламі з піратам. Маляняты аказаліся мацнейшымі! А схаваны скарб аказаўся, на здзіўленне, вельмі смачным, а не толькі ззяючым!


Са святам вас, сябры! З Днём абароны дзяцей!

свернуть

Наши цветочки

24.05.2022
развернуть

Весна время пробуждения природы удивительно. Ребята нашего дошкольного учреждения с любопытством и интересом изучают изменения в природе весной не по картинкам, а во время ежедневных прогулок по специально организованным маршрутам. 

свернуть

Дзень Перамогі!

развернуть

Напярэдадні свята Перамогі нашы выхаванцы шмат даведаліся пра гісторыю свята - Дня Перамогі. Гэтаму спрыяла праца педагогаў установы адукацыі: чытанне кніг,  вершаў на ваенную тэматык; тэматычныя заняткі ў сярэдняй і старшай групах; падрыхтоўка  творчых работ - "Голуб - птушка міру", прагляд відэа аб Вялікай Айчыннай вайне, мультфільмаў, праслухоўванне песень на ваенную тэматыку. 

Выхаванцы ўстановы адукацыі  наведалі помнік, устаноўлены ў гонар землякоў: воінаў і партызан, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы нашу Радзіму.  Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, пасля чаго  ўсклалі кветкі да помніка.

Мы памятаем! Мы  ганарымся!

 

 

свернуть

Пасадзі сваё дррэва!

15.04.2022
развернуть

З 9 па 16 красавіка 2022 года ў Беларусі прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці. Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на рабоце з падрастаючым пакаленнем.

У рамках дадзенай акцыі, выхаванцы нашай установы адукацыі пасадзілі  дрэўцы яблыні і грушы. Так у нашым садзе з'явіліся новыя "жыхары". Цяпер маладыя дрэўцы будуць расці, цягнуцца да сонейка, радаваць нас сваёй прыгажосцю...і салодкімі пладамі. Будуць расці разам з нашымі дзеткамі)

 

свернуть

Агарод на акенцы

13.04.2022
развернуть

Для чаго патрэбен агарод на акне? Вырошчванне гародніны, зеляніны, кветак у дзіцячым садзе карысна яшчэ і тым, што яно развівае дапытлівасць і назіральнасць у дзяцей, дапамагае ім лепш спазнаць жыццё раслін.
Штодзённыя назіранні за ходам прарастання культур, паліў, паварочванне раслін да сонца - па чарзе, усе гэтыя комплексныя заняткі дапамагаюць развіваць уменні дзяцей даглядаць расліны.
Менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца пазітыўныя пачуцці да прыроды, прыродных з'яў і адкрываецца дзіўная разнастайнасць расліннага свету.
Падваконнік - выдатнае месца для гадоўлі невялікага агарода: тут цепла, досыць святла і месца, ён даступны для выхаванцаў.
Агарод на акне дапамагае пашырыць уяўленні дзяцей аб раслінах як жывых арганізмах, аб умовах, неабходных для іх росту і развіцці.
Дзеці радуюцца прыгажосці раслін, якія гадуюцца на імправізаваных градках, зробленых сумесна з выхавацелямі і вынікамі сваёй працы.

 

 

свернуть

Дзень касманаўтыкі

12.04.2022
развернуть

Дзень касманаўтыкі - важная падзея ў жыцці нашай краіны, і пра гэта павінны ведаць дзеці.
Тэма космасу заўсёды цікавая дзецям, таму педагогі ніколі не пакідаюць яе без увагі.
У нашым дзіцячым садку пачаўся тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню касманаўтыкі. Выхаванцы на працягу тыдня будуць знаёміцца ​​з інфармацыяй аб першым палёце чалавека ў космас, аб планетах Сонечнай сістэмы, аб Сусвеце. У групах дзеці вырабляюць розныя вырабы (лепяць, малююць, ствараюць яркія апплікацыі), прысвечаныя космасу. А наперадзе яшчэ незабыўнае віртуальнае падарожжа па абшарах Сусвету, цікавыя гульні і эстафеты.
Тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню касманаўтыкі, бясспрэчна, запомніцца дзецям і, не выключана, што нехта з іх сам захоча стаць касманаўтам.

свернуть

День здоровья

07.04.2022
развернуть

Всемирный день здоровья отмечается 7 апреля. 

7 апреля 2022 года в дошкольном учреждении прошел День здоровья. Ученики с удовольствием приняли участие в конкурсе «Веселые старты». 

undefined

 

undefined

undefined

свернуть

Ура, канікулы!!!

развернуть

Арганізацыя канікулярнага адпачынку мае сваю спецыфіку і вызначаецца задачамі выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Змест педагагічнай работы ў гэты перыяд накіравана на стварэнне аптымальных умоў для актыўнага адпачынку дзяцей, павелічэнне аб'ёму рухальнай актыўнасці, забеспячэнне мер па ўмацаванню здароўя, гартаванню арганізма, павышэнню эфектыўнасці прагулкі, развіццю творчых здольнасцей выхаванцаў і інш.

Кожны дзень канікул быў насычаным і ўключаў разнастайныя па змесце мерапрыемствы: дзень музыкі і кнігі, дзень беларускіх традыцый, дзень спорту, дзень тэатра, дзень гумару і інш. Дзеці весела бавілі час – гулялі, весяліліся, ляпілі, малявалі, эксперыментавалі.

свернуть

Міжнародны дзень лясоў

21.03.2022
развернуть

21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лясоў, ці Сусветны дзень аховы лясоў.

Сёння ў сярэдняй групе "Вясёлка", ў рамках адукацыйнай вобласці "Дзіця і прырода", прайшоў занятак "Лес - наша багацце". Дзеці пашырылі свае ўяўленні аб лесе, як аб доме для жывёл і птушак, як аб найвялікшым багацці нашай планеты.

Выхаванцы пазнаёміліся з правіламі паводзін у лесе. Паглядзелі цікавыя відэаролікі пра лес, яго насельнікаў.
Падчас прагулкі выхаванцы адшукалі на ўчастку елку - нашу лясную госцю, а таксама пазнаёміліся з яе "сястрычкай" - лістоўніцай.

свернуть

Вместе за здоровое будущее

14.03.2022
развернуть

14 марта 2022 года в рамках межведомственной профилактической акции «Вместе за здоровое будущее» прошло мероприятие «Чистота – залог здоровья». В ходе беседы ребята закрепили свои знания о правилах личной гигиены, узнали, чем опасны микробы для человека.

Дети с большим интересом и любопытством превращались в учёных, изучали микробов в лупах.

свернуть

Осторожно: вредные микробы!

развернуть

В рамках месячника по формированию здорового образа жизни наши малыши изучали маленьких, вредных и невидимых микробов в игровой форме и путем экспериментов. Малыши узнали, что такое бактерии и микробы, где они могут обитать, что они не только вредны, но и полезны.

В ходе эксперимента «Где живут микробы?» дети  рассматривали снег под микроскопом. Дети убедились, что снег нельзя есть!!!

Опыт «Маска и зеркало» показал, как маски защищают дыхательные пути от инфекций, и убедил детей, что взрослые носят маски не для красоты.

Детям особенно понравилась игра «Передай другому», ведь чтобы увидеть, как через рукопожатие передаются микробы, нужно было выпачкать ручки в муке.

А для закрепления пройденного материала и запоминания опытов малыши рисовали микробов и бактерий, но только они получились веселыми и не страшными. 

 

 

 

свернуть

Віншуем са святам!

23.02.2022
развернуть

Дарагія мужчыны!

Віншуе Вас з днём Абаронцы Айчыны.
У гэтае свята сапраўдных мужчын мы жадаем Вам даўгалецця і працвітання, невычэрпнага аптымізму і стойкасці, чысціні розуму і высакароднасці сэрца, фінансавага дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, і, вядома ж, кахання!

Вы - самыя найлепшыя ў свеце,
Разумней, прыгажэй за вас няма.
Мы вамі ганарымся і, паверце,
Ад кожнага, як кажуць “без ума’”
У гэтым вам прызнацца нам пара.
Са святам вас, любімыя:
- Ура!

Відэавіншаванне тут

свернуть

Музей "Мой родны кут..."

22.02.2022
развернуть

Працягнулі нашы выхаванцы старэйшай групы сваё вандраванне да Дня роднай мовы і трапілі ў наш школьны этнаграфічны музей “Мой родны кут”. Яны адчулі тую пяшчоту і ласку праз гучанне роднай мовы, якія даруе нам наша Радзіма і якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

“Мова!Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным…

Нашу я любоў да цябе вялікую

У сэрцы сваім маленькім.”  Я.Янішчыц

Запрашаем усіх да нас у этнаграфічны музей “Мой родны кут...”.

Далучайцеся разам з намі да нашай Спадчыны!

свернуть

Дзень роднай мовы

21.02.2022
развернуть

У маленькіх нашых выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Томкавіцкі УПК яслі-сад-базавая школа” адбылося вялікае падарожжа, прысвечанае Дню роднай мовы. Яны наведалі Томкавіцкую сельскую бібліятэку, каб пачытаць любімыя часопісы “Буся” і Вясёлка”, падзяліцца ўражаннямі аб творах на беларускай мове, прыняць удзел у гульне па сцяжынках загадак “Мой родны край”.

свернуть

Зіма-чараўніца

развернуть

«Зіма - чараўніца» - так называюць гэтую пару года нашы дзеці. Мабыць, ніякая іншая пара года не можа іх парадаваць такой вялікай разнастайнасцю гульняў і забаў на свежым паветры. У нашым дзіцячым садзе захоўваецца шматгадовая добрая традыцыя ператвараць тэрыторыю садка ў снежную казку. Снежныя фігуры ўпрыгожваюць участкі, выклікаючы ў дзяцей станоўчы эмацыйны настрой, жаданне ісці на прагулку, дазваляюць удосталь атрымаць асалоду ад снежных забаў.

свернуть

Акцыя "Здаровае харчаванне-здаровае дзіця"

21.01.2022
развернуть

У рамках тэматычнай акцыі "Здаровае харчаванне-здаровае дзіця" былі праведзены гутаркі пра карысць вітамінаў у жыцці людзей.

У фарміраванні навыкаў сервіроўкі стала і дзяжурства сярэдняй і старэйшай групах. А замацавалі атрыманыя веды нашы выхаванцы сюжэтна-ралявымі гульнямі "Накармі ляльку", "кафэ", дыдактычнай гульнёй "Шкодныя і карысныя прадукты"

свернуть

Дзень Снегавіка)))

18.01.2022
развернуть

У нашым дзіцячым садзе ўжо з раніцы кіпіць праца! Сёння дзень снегавіка. Якая ж зіма без каханага, снежнага героя дзятвы? Хлопцы даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Снегавіка, аб тым, якіх лепяць Снегавікоў у розных краінах свету. Яны з задавальненнем ўключыліся ў працу. З вялікім захапленнем малявалі, канструявалі з паперы і іншых падручных матэрыялаў, ляпілі з пластыліну.

 

свернуть

Калядкі!!!

13.01.2022
развернуть
Прывязанасць да духоўнага асяроддзя, народных традыцый, роднай
мовы – гэты адзін са складнікаў выхавання патрыятызму ў дзяцей.
Выхавальнікі дзяржаўнай установы адукацыі ”Томкавіцкі ВПК яслі-сад -
базавая школа” Дзяржынскага раёна гэтымі святочнымі днямі арганізавалі
забаву “Ішла Каляда”. Разгарнулася сапраўдная навагодняя дзея з удзелам
Шчодры, Казы, Цыганкі і Бабы Ягі. Выхаванцы з задавальненнем
уключыліся ў працэс калядавання: ўдзельнічалі ў конкурсах, танцавалі,
спявалі песні, жадалі ўсім дабрабыту, міру, шчасця.

  

свернуть

Навагодні квэст “Вясёлае падарожжа”

07.01.2022
развернуть

Выхаванцы ДУА” Томкавіцкі ВПК яслі-сад - базавая школа” Дзяржынскага раёна завяршылі навагоднія канікулы квэстам “Вясёлае падарожжа”. Дзеці разам з Снягурачкай шукалі сімвал Новага года. На станцыях дзяцей сустракалі Бабуля Яга, Гном, Лісічка, якія праводзілі  з імі цікавыя гульні і заданні. Выканаўшы іх, дзеці атрымлівалі ад казачных герояў канверт з падказкай маршруту для далейшых пошукаў.

Дзеці танцавалі, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў лоўкасці, хуткасці…і знайшлі сімвал наступаючага года. Навагодні квэст прайшоў на “ўра”.  

 

свернуть

Арт-марафон

08.11.2021
развернуть

Школа...Колькі гучанняў у гэтым слове для дзяцей рознага ўзросту! Асабліва хвалюючае яно для самых маленькіх школьнікаў, навучэнцаў 1 класа, і будучых навучэнцаў, выхаванцаў старшай групы. Праз творчасць пра школу - з такою мэтаю ў кастрычніку месяцы прайшоў раённы Арт-марафон. Дзеці першага класа малявалі сваю школу, а дашклята сваі ўяўленні пра школу. А потым адбыўся ўзаемаабмен малюнкамі і прайшлі выставы))   

 

свернуть

З любоўю да Матуль)

14.10.2021
Жадаем, каб шчасце матулям ўсміхалася, І мара любая заўсёды здзяйснялася!
развернуть

Дарагія Матулі!

Сардэчна віншуем Вас са святам Днём Маці!

Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці.  

Жадаем Вам міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць  вернецца падзякай і павагай дзяцей, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення!

Выхавальнікі і дзеці)

свернуть

ХІ педагагічны марафон. "Сям'я - прытулак дабрыні!"

05.10.2021
развернуть

У сярэдняй групе ў рамках "Дня дашкольнага работніка" ХІ абласнога педагагічнага марафону прайшоў занятак па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" па тэме "Сям'я - прытулак дабрыні!". Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця "Радзіма". Таму занятак быў накіраваны на фарміраванне ўяўленняў пра сваю сям'ю. Дзеці знаёмліся з паняццем член сям'і, радаводнае дрэва, малявалі свой радавод, дзяўчаты рабілі лялькі-абярэгі.

свернуть

Абласны сацыяльна-педагагічны праект "Ліст да сябра"

04.10.2021
развернуть

Мэта мерапрыемства – выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту ў працэсе азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі бліжэйшага асяроддзя, развіццё сувязнага маўлення і культуры зносін у працэсе напісання калектыўных лістоў пра сваю малую радзіму аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Рэалізацыя праекта прадугледжвае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб'ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і «заняткаў па жывым слове», арганізацыю перапіскі выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці.

Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з'яўляецца ўключэнне ў адукацыйны працэс бацькоў, якім будзе прапанавана арганізоўваць ў выходны дзень прагулкі з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб'ектах населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.
Умовы праекта прадугледжваюць афармленне ва ўстановах дашкольнай адукацыі альбома «Мая малая радзіма ў лістах да сяброў» для фіксацыі вынікаў перапіскі, стварэнне раённых электронных кніг з апавяданнямі і малюнкамі дашкалят пра сваю малую радзіму. Вынікам ўсім стане стварэнне электроннай кнігі «Міншчына ў апавяданнях і малюнках дашкалят».

свернуть

Таленты нашай установы

28.09.2021
развернуть

У нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб дзеці маглі займацца ўлюблёнымі заняткамі і раскрываць свой патэнцыял. Пры падтрымцы бацькоў Пабядзінская Надзея, выхаванка старэйшай групы нашай дашкольнай установы, заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву "Атлет".
Віншуем Надзею і яе бацькоў! Жадаем не спыняцца на дасягнутым!!!

свернуть

Урачысты момант!

01.09.2021
развернуть

Ва ўрачыстай абстаноўцы агульнашкольнай лінейкі, на якой прысутнічалі і бацькі выхаванцаў, а таксама першакласнікі, якія яшчэ "ўчора" былі дашкалятамі, выхавальнікам і бацькам былі ўручаны граматы за перамогу ў міжнародным конкурсе "Свет вачыма дзяцей"! Так трымаць!!!
Новых перамог у новым навучальным годзе!!

свернуть

1 верасня

01.09.2021
развернуть

Закончыліся летнія гарачыя дзянькі, а з імі і канікулы!
Дашкаляты адпачылі, набраліся сіл і вярнуліся пазнаваць свет разам з сябрамі ў яслях-садзе. Выхаванцы старэйшай групы адчулі сур'ёзнасць гэтага дня, бо ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі камплекты друкаваных сшыткаў для падрыхтоўкі да школы.
Пажадаем усім здароўя, цярпення, плёну, яркіх момантаў і станоўчых эмоцый ад наведвання заняткаў пад кіраўніцтвам выхавальніка Бельскай Вольгі Валер'еўны.

свернуть

Свята 9 мая

07.05.2021
развернуть

7 мая ў нашай дашкольнай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню 9 мая, дню Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. У групах адпаведна ўзросту прайшлі тэматычныя заняткі, дзеці слухалі расказы пра вайну, разглядалі ілюстрацыі, чыталі вершы.

Выхаванцы старэйшай групы пабывалі на экскурсіі каля помніка землякам, якія загінулі ў вайну, у аг.Томкавічы. Дзеці ўсклалі кветкі, правялі хвіліну маўчання. 

У нябыт адыходзяць часы ліхалецця,

Перамозе спаўняеца семдзесят шэсць...

Подзвіг Ваш не забудзем! Вам абяцаем

Мірна жыць, працаваць і Радзіму любіць!

    

 

 

 

свернуть

Як расказаць дашкольніку аб Вялікай Айчыннай вайне

04.05.2021
развернуть

Галоўны савет: абмяркоўваючы вайну, не кажаце словамі з падручніка. Дзеці лепш запамінаюць дробныя дэталі, незвычайныя факты і асаблівасці. Вядзіце апавяданне пра Вялікую Айчынную Вайну, як пра падзею, у якой удзельнічалі сапраўдныя людзі з рознымі, хоць і падобнымі, лёсамі.

Навошта распавядаць дзецям пра вайну

Часам бацькі і іншыя дарослыя не спяшаюцца расказваць дзецям пра вайну, баючыся, што дзіця траўміруе трагічнасць гісторыі. Але дзеці ўспрымаюць апавяданні пра ВАВ даволі спакойна, галоўнае - выбраць правільную падачу. Ведаць пра Вялікую Айчынную вайну трэба кожнаму дзіцяці: пакуль мы перадаем памяць аб савецкіх воінах з пакалення ў пакаленне, дзеці працягваюць шанаваць подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў. А значыць, героі пралівалі кроў не дарма.

З чаго пачаць размову

Пачынаючы размову пра вайну, вядома, неабходна ўлічваць узрост дзіцяці. Маляня да  пяці гадоў наўрад ці будзе гатова да вельмі сур'ёзнай тэмы. Затое ў дзяцей старэйшых за пяць гадоў ужо добра развіта паняцце справядлівасці: у гэтым узросце дзіця выразна ўсведамляе “што такое добра, а што такое дрэнна”, і таму зможа правільна ацаніць пераказаныя дарослым падзеі. Адзінае, чаго варта пазбягаць ў гутарках аб ВАВ з дашкольнікамі– залішне драматычных апісанняў аб загінуўшых і параненых.

Чаму пачалася вайна

Сказаць дзіцяці аб тым, чаму пачалася вайна - трэба. Але для розных узростаў гісторыя можа адрознівацца. Дзецям дашкольнікам досыць растлумачыць прычыны вайны ў агульных рысах: як адна краіна захацела захапіць тэрыторыі іншых краінаў і як кіраўнікі розных дзяржаў пасварыліся паміж сабой.

Размаўляючы пра вайну з дзецьмі любога ўзросту - адказвайце на ўсе пытанні, якія з'явіліся ў юных слухачоў. Нават калі не ведаеце адказу - гэта не страшна, можна знайсці ўсю патрэбную інфармацыю ў дадатковых крыніцах. Для лепшага разумення тэмы згадайце у ​​гутарцы пра дзяцей, якія жылі ў час Вялікай Айчыннай вайны і якія ўдзельнічалі ў абароне сваёй Радзімы.

Расказаць пра асноўныя вехі вайны можна коратка або больш падрабязна– залежыць ад узросту дзяцей. Калі дзеці захапіліся гутаркай - завершыце размову пытаннямі па тэме. Напрыклад, такімі:

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна?

Якая краіна напала на Савецкі Саюз?

Хто такія фашысты?

Хто перамог у вайне?

Колькі часу доўжылася ВАВ?

Якое свята мы адзначаем дзявятага мая?

 

свернуть

Абласны грамадзянска-патрыятычны праект "Мой край, мой лёс - мая Айчына"

29.04.2021
развернуть
Мэтай праекта з'яўляецца выхаванне патрыятызму, павагі да сваёй радзімы праз вывучэнне гісторыі сваёй сям'і, «малой радзімы», слаўных старонак мінулага, сучасных дасягненняў Беларусі, павагі і шанавання дзяржаўных сімвалаў, папулярызацыю беларускай мовы і нацыянальнай культуры. У рамках работы над праектам дзяцей і дарослых чакаюць займальныя экскурсіі і вандроўкі па родным краі, пазнавальныя конкурсы, разнастайныя фэсты, майстар-класы, спартыўныя турніры.
 
свернуть

Увага! Міжнародны фотаконкурс!

22.03.2021
Запрашаем Выс прыняць удзел у міжнародным фотаконкурсе "Свет вачыма дзяцей!" Конкурс праводзіцца па наступным намінацыям: "Мая краіна", "Мая сям'я", "Мой любімы дзіцячы сад!", "Гульня! Цікава і пазнавальна!" Удзельнічайце! Дзяліцеся ўражаннямі! Перамагайце! Лепшыя работы прымуць удзел у міжнародным этапе конкурсу!!
развернуть

Ствараючы, не разбурай!

19.03.2021
Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу малюнкаў "Ствараючы, не разбурай" Малюнкі павінны былі адлюстроўваць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Выхванцы Бандарэнка Сафія, Жэчка Андрэй, Какашынская Эвеліна, Скарабагаты Цімафей пад кіраўніцтвам Жураўскай Наталлі Пятроўны і Бельскай Вольгі Валер'еўны прынялі ўдзел у гэтым конкурсе і паспяхова. Работа Бандарэнка С. "Жыццё ў кропельцы вады" адзначана дыпломам ІІ ступені, а малюнак Жэчкі А. "Не забруджвайце наш дом" дыпломам ІІІ ступені. Нашы віншаванні і далейшых поспехаў))
развернуть

      

 

свернуть

Малышы гуляюць у шахматы

12.03.2021
Нашы малышы у рамках заняткаў фізічнай культурай перыядычна займаюцца асваеннем гульні ў шахматы. Ні для кога не сакрэт, што гульня дапамагае развіццю памяці і лагічнага мыслення, пашырае кругагляд дзіцяці і паскарае яго развіццё. Навучанне гульні ў шахматы дае фарміраванне такіх патрэбных якасцей, як уседлівасць, увага, арганізаванасць. Далучайцеся да гульні ў шахматы разам з дзецьмі)
развернуть

Свята 8 сакавіка

05.03.2021
Дарагія жанчыны! Шчыра віншуем вас са святам 8 сакавіка. Няхай гэты дзень не будзе адзіным, калі ў вас ёсць добры настрой, увага навакольных і прыемныя падарункі. Жадаем вам, каб тая пяшчота, якой адорваеце сваіх блізкіх, пастаянна да вас вярталася ў сто разоў большай. Няхай вам шчасціць на працы і ў адпачынку. Прыгажэйце кожнага дня фізічна і духоўна. Шчасця вам, здароўя і спаўнення ўсіх мараў!
развернуть

Вучэбная эвакуацыя

26.02.2021
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных акцыі " Рэспубліканскі адзіны дзень бяспекі" ва ўстанове прайшла вучэбная эвакуацыя дзяцей і супрацоўнікаў. У ходзе трэніроўкі былі адпрацаваны навыкі, неабходныя пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый ва ўстанове адукацыі.
развернуть

Са святам, дарагія таты!

22.02.2021
Паважаныя Таты, Дзядулі , Хлопчыкі, Мужчыны! Педагагічны калектыў і выхаванцы нашай дашкольнай установы сардэчна віншуюць Вас з надыходзячым Днём Абаронца Айчыны! Вы самыя сапраўдныя мужчыны, велізарны прыклад для пераймання Вашым дзецям і гонар для Вашай сям'і. Вы абараняеце сваю сям'ю ад праблем і нягод, абараняеце яе і клапоціцеся, тым самым дорачы цяпло і бязмежную любоў сваім дзецям. Хай так будзе заўсёды! . Вы сапраўдныя абаронцы, і гэта сапраўды Ваш дзень, з якім мы з усёй шчырасцю Вас віншуем. Ніколі не хварэйце, заўсёды будзь моцнымі і дужымі!
развернуть

IMG-21d1d2d1dc149e2f2c0b5ea17f9f141b-V   IMG-30e785817b907cd3c61693c6fe73dcca-VIMG-a1e5619b81fa19982e2bca838efe2070-V    IMG-fdc48da00e290791673589be35495e38-V

 

 

свернуть

Зменены грашовыя нормы на харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі

05.02.2021
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2021 г. № 61 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. № 317" устаноўлены новыя грашовыя нормы на харчаванне выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі. З 4 лютага 2021 года бацькоўская плата за харчаванне складае: у дашкольных установах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны ў дзень на аднаго навучэнца ва ўзросце 1 - 2 гады - 2 рублі 75 капеек; 3 гады - 6 гадоў - 3 рублі 51 капейка.
развернуть

Зімовыя забавы))

01.02.2021
Зімовы час — ператварэнняў час, неверагодных, казачных сюжэтаў. Зімовае надвор'е дае шансы для розных забаў. Трохі пацяплела, павільгатнела - і снег для творчасці прыдатны стаў. Выхаванцы нашай установы з задавальненнем заняліся маштабнай калектыўнай лепкай са снегу... І нас парадавалі зімовыя фігуры чарапашак і кракадзіла!
развернуть

Увага! Конкурс!

25.01.2021
Абвешчаны раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Ствараючы, не разбурай" Конкурс праводзіцца з мэтай высокай экалагічнай культуры выхаванцаў, актыўнай сацыяльна-культурнай пазіцыі ў дачыненні да разнастайнасці флоры і фауны, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя. Намінацыі конкурсу і крытэрыі ацэнкі 5.1. экалагічны малюнак 5.1.1. Намінацыя «Подых прыроды»: на конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў адвольнай тэхніцы, з выкарыстаннем любых матэрыялаў: алей, акварэль, гуаш, туш, тэмпера, каляровыя алоўкі і інш. Рэкамендуемы фармат - А4 (210 х 297 мм), А3 (297 х 420 мм). Малюнкі могуць быць выкананы на ватмане, кардоне, палатне і інш. Малюнкі павінны адлюстроўваць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Конкурс праводзіцца ў наступных узроставых катэгорыі: выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі (5-6 гадоў).
развернуть

Новы год у нашай установе))

05.01.2021
Навагоднія святы! Гэта чаканне Дзеда Мароза і Снягурачкі, цудаў, карагодаў, станоўчых эмоцый і радасці. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства: касцюмы, вершы, песні, танцы, гульні - усё было і свята адбылося!
развернуть