Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Томкавіцкая базавая школа»
Радзіма пачынаецца з таго месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. І вельмі важна, пазнаёміць маленькіх дзетак з тым куточкам зямлі, адкуль пачынаецца яго вялікае жыцце. Вось і мы з выхаванцамі пачынаем свае вандроўкі па роднай старонцы!
У наш час жыхарам горада, ды і не толькі, цяжка ўявіць сабе ўсю разнастайнасць жывёльнага свету не з падручнікаў, а ў рэальным жыцці. Але што, калі гэта немагчыма? Папоўніць гэты прабел дапамогуць віртуальныя экскурсіі, якія могуць перанесці вас у любы куточак зямлі.
Выхаванцы старшай групы "Вясёлка" адправіліся на віртуальную экскурсію на малочна-таварны комплекс нашага аграгарадка - у займальнае і пазнавальнае падарожжа ў свет хатніх жывёл. Дзеці не толькі ўбачылі сапраўдных жывёл, але і даведаліся шмат цікавага аб умовах утрымання і догляду за жывёламіі, асаблівасцях іх паводзін і паўсядзённым жыцці. Пазнаёміліся з працай жывёлаводаў, важнай і неабходнайі працай даяркі. Пазнаёміліся выхаванцы і з асаблівасцямі догляду за каровамі (карміць, утрымліваць у цяпле, падтрымліваць чысціню кароўніка). Паглядзелі на машыны, якія аблягчаюць працу людзей, паглядзелі, як кормяць маленькіх цялят. Экскурсія была вельмі цікавай і займальнай.
свернуть