Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Тэматычныя дні і тыдні

Паехалі!

12.04.2023
развернуть

12 красавіка ўвесь свет адзначае Дзень авіяцыі і касманаўтыкі - памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас. Менавіта ў гэты дзень 12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын на касмічным караблі "Усход" упершыню ў свеце здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы эпоху пілатуемых касмічных палётаў. Палёт, які доўжыўся ўсяго 108 хвілін, стаў магутным прарывам у засваенні космасу.


Беларусь унесла вялікі ўклад у сусветную касмічную гісторыю. Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі - знакамітыя беларусы, якія пакарылі космас!

Сёння з выхаванцамі здзейснілі займальнае падарожжа па планетах сонечнай сістэмы: лёталі на ракеце, выходзілі ў адкрыты космас, гулялі з іншапланецянамі ў цікавую гульню "Космас хвалюецца раз...", адказвалі на пытанні планет, адгадвалі загадкі, трэніраваліся, кідалі ў мэту "метэарыты" , майстравалі касманаўта🪐🌏🚀Вось так цікава прайшоў Дзень касманаўтыкі😊 

свернуть

Аб чым звіняць званы Хатыні

22.03.2023
развернуть

Беларуская вёска Хатынь была сцёрта з зямлі 22 сакавіка 1943 года. Разам з вёскай былі спалены або расстраляны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. І Хатынь не адна такая… Але менавіта яна стала сімвалам найвялікшай нацыянальнай трагедыі і вечнага смутку. Сёння, апоўдні ў нашай краіне прайшла хвіліна маўчання, у памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.Выхаванцы старшай групы таксама далучыліся да хвіліны маўчання. МЫ ПАМЯТАЕМ...

свернуть

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023
развернуть

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу, і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Гэта Асноўны Закон дзяржавы, у якім гаворыцца аб правах і абавязках кожнага чалавека, аб тых нормах, якія павінны выконваць усё. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - важны і змястоўны дакумент, які павінен быць у кожным доме, і які хоць раз у жыцці павінен прачытаць чалавек! Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб'яўляе чалавека, яго жыццё.

Сёння на занятку дзеткі даведаліся, што такое Канстытуцыя, навошта яна нам неабходна. Выхаванцы пазнаеміліся з асноўнымі правамі дзіцяці: на сям'ю, абарону, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, на гульню і адпачынак, на імя і грамадзянства... Паразважалі з дзеткамі і пра абавязкі, якія ёсць у кожнага з нас, і пра тое, як наладзіць адносіны з іншымі людзьмі на аснове ведаў пра свае правы і абавязкі.

свернуть

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23.02.2023
развернуть

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія абаранілі незалежнасць роднай зямлі.

У цяперашні час гэта свята сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.

Дарагія нашы мужчыны: таты, дзядулі, брацікі, віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму.
Дабра, міру і яснага неба вам і вашым блізкім! 

А для нашых выхаванцаў, у гонар такога выдатнага свята, мы падрыхтавалі гульні-эстафеты: "Данесі ліст", "Перадай снарад", "Шукаем міны", "Камандзір і яго каманда", "Пераправа", "Мы танкісты". Усе ўдзельнікі праявілі  актыўнасць, падарылі адзін аднаму добры настрой, радасць зносін і ўсмешкі, паказалі якія яны спрытныя, цягавітыя, смелыя.

свернуть

Дзень роднай мовы

21.02.2023
развернуть

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай далучэння выхаванцў да беларускіх традыцый, выхавання любві і павагі да роднай мовы ў нашым садку прайшоў Дзень роднай мовы. З выхаванцамі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, аб яе непаўторнасці і прыгажосці, аб тым, як важна ведаць сваю родную мову. Дзеці з задавальненнем пагулялі ў "Перакладчыкаў". Цікавым было і знаёмства з беларускай народнай казкай "Дзедава рукавічка" , якоя пачалося з прагляду буктрэйлера да казкі, а затым дзеткі і самі пераўтварыліся ў герояў гэтай цудоўнай казачнай гісторыі.

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову." (Я.Колас)

свернуть

Беларусь - міралюбівая краіна

03.02.2023
развернуть

ТВАЯ БЕЛАРУСЬ

Юрась Свірка

Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла –
Беларусь. 

У рамках тэматычнага тыдня "Беларусь - міралюбівая краіна", выхаванцы старшай групыі здзейснілі невялікае вандраванне па краінах -суседзях Беларусі...і не толькі. Дзеці наведалі Расію, Украіну, Польшчу, Латвію, Літву, Францыю, Германію, Вялікабрытанію і загадкавы Кітай. Дзеці пазнаёміліся з некаторымі асаблівасцямі культуры, традыцыямі іншых краін, асаблівасцямі знешняга аблічча людзей розных народаў, іх нацыянальным адзеннем, традыцыямі, сімволікай.
Падарожнічаючы па розных краінах суправаджалася вырабам розных творчых прац, вырабаў, якія адлюстроўвалі цікавыя моманты культуры, традыцый розных краін. Мы вырабілі яркіх матрошак (Расія), сабралі кошык з пісанкамі (Украіна), пасадзілі на вежу залатога пеўніка (Латвія, г.Рыга), дапамаглі размаляваць ілюстрацыі да казкі Шарля Перо "Чырвоная шапачка", зляпілі аднаго з герояў Дыснэйлэнда - Міккі Маўса (Францыя), змайстравалі загадкавую міфічную істоту - дракона (Кітай), стварылі калажы розных краін.

Галоўная задача гэтага тыдня - фарміраванне цікавасці і паважлівага стаўлення да нацыянальных культур іншых людзей, міралюбнасці, цікавасці да пазнання навакольнага свету. Бо ўнікальнасць і непаўторнасць сваёй Радзімы, свайго народа, спазнаецца праз знаёмства з культурай іншых краін, уменне параўноўваць і супастаўляць культуры розных народаў, іх асаблівасці і агульныя рысы.

.

 

свернуть

Падарожжа па Беларусі

27.01.2023
развернуть

Беларусь – мая Радзіма,
Ты чароўная краіна!
Толькі тут дубы гурбою
Мне спяваюць песні ў полі,
Тут гамоніць лес спрадвечны
Аб зямным і чымсьці вечным,
Кожны куст і кожны лісцік
Тут знаемы мне і блізкі…

(Марына Ількевіч)

 

           У рамках тэматычнага тыдня "Беларусь - мая радзіма",  з выхаванцамі былі арганізаваны разнастайныя віды дзейнасці, накіраваныя на маральна-патрыятычнае выхаванне дзяцей. Рабяты не толькі актуалізавалі  веды аб нашай дзяржаве, але і здзейснілі віртуальную экскурсію ў Белавежскую пушчу, горад Мінск -самы галоўны горад нашай краіны. Не абышлося без творчай дзейнасці (куды ж мы без яе). Дзеці зрабілі цікавую калектыўную кампазіцыю "Зубры ў Белавежскай пушчы". Пазнаёміліся мы і з адной з легенд паходжання горада Мінска.

свернуть

Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы

19.01.2023
развернуть

19 студзеня - Дзень ратавальніка Беларусі.

Прафесія ратавальніка ўваходзіць у спіс самых небяспечных у свеце, яна звязана з рызыкай для жыцця і патрабуе высокага прафесійнага майстэрства і самаахвярнасці. Выратавальнік - гэта не проста прафесія. Гэта лад жыцця. Ратавальнікі штодзень дапамагаюць сотням пацярпелых, рызыкуючы сваім жыццём. Яны прыходзяць на дапамогу ў любой крытычнай сытуацыі.

Сёння беларускія ратавальнікі дапамагаюць не толькі сваім суайчыннікам. Яны таксама выязджаюць практычна ў любую кропку свету, калі маюць у іх патрэбу, для дапамогі трапіўшым у бяду людзям. Памятайце, што ў сучасным небяспечным свеце наша жыццё нярэдка аказваецца ў руках ратавальнікаў. Кожны дзень ратавальнікі праяўляюць сваю адвагу на карысць людзей.


      Выратавальнік - папулярная прафесія ў выхаванцаў старэйшай групы "Вясёлка. "Многія хлопчыкі і нават дзяўчынкі хацелі б стаць у будучыні падобнымі на доблесных ратавальнікаў.
      У гэты цудоўны дзень у нашай групе праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ратавальніка. З дзецьміі былі праведзены гутаркі аб ратавальніках, іх рабоце. Выхаванцам было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў "Прафесія - выратавальнік", паглядзелі відэаролік МНС "Пражыць адно жыццё - выратаваць тысячы", а таксама падборку мультфільмаў "Чароўная кніга МНС".

 

свернуть

Неделя толерантности "Инклюзия - дело каждого!"

02.12.2022
развернуть

С 28.11. по 02.12.2022 года в учреждении образования прошла Неделя толерантности "Инклюзия - дело каждого!", целью которой было формирование инклюзивной культуры всех участников образовательного процесса: воспитание и формирование таких качеств личности, как умение сопереживать и поддерживать, помогать пожилым, детям, людям с ограниченными возможностями, готовность придти на помощь в любую минуту к человеку в не зависимости от его национальности, вероисповедания и этнической принадлежности, способностей.

Проведены беседы "Все мы разные, но все мы равны" о толерантности по отношению к представителям других национальностей, к людям с особенностями развития. с инвалидностью. 

Просто о сложных и порой непонятных детям дошкольного возраста помогли рассказать видеоматериалы об особенных детях: "Тамара", "Про Диму", "Струны", "Подарок".

Ребята младшего дошкольного возраста изготавливали поделки  с изображением людей разных национальностей из разных стран, которых прикрепили к макету планеты Земля.

 

Ребята среднего и старшего дошкольного возраста визуально изображали свою ладошку на ватмане и сравнивали друг с другом, разукрашивали картинки с изображением людей с ограниченными возможностями.

 

"Мы все разные, но у нас равные возможности, вместе мы сможем сделать этот мир лучше!" Толерантность - это одно из качеств личности, которое присуща белорусской нации. 

свернуть

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

развернуть

Сегодня поздравим великих людей.
Работы ведь в мире не сыщешь сложней:
И скот содержать, и собрать урожай,
И переработать, чтоб сытым был край.

Поздравим работников отрасли той,
Которая стала давно основной
Для жизни людской. И пускай этот труд
Всегда уважают, и ценят, и чтут...

 

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Сёння з выхаванцамі гаварылі аб працы тых людзей, дзякуючы якім у нас ёсць, што паставіць на стол - хлеб, мяса, малако, гародніну, садавіну. Рабяты распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў, бабуль, дзядуляў, чыя праца звязаны з сельскай гаспадаркай, а таксама паўдзельнічалі ў стварэнні калектыўнай творчай працы.
Усё, чыя прафесійная дзейнасць звязана з сельскай гаспадаркай, прыміце ад нас віншаванні. Мы жадаем, каб кожны ваш дзень быў радасным і шчаслівым! Дзякуй за вашу працу і душу, якую вы ўкладваеце ў сваю нялёгкую дзейнасць!

 

свернуть

"У адзіным руху да лепшага!"

развернуть

Капля капнула. Так мало!
Это, вроде, не беда.
Только с капелькой уходят
Наши деньги навсегда.
А за взрослыми на кухне,
Нужен просто глаз да глаз.
Чтоб не тратили напрасно
Дорогой природный газ.
Утепляем в доме окна
Мы, стараясь, как всегда.
И поэтому не страшны
Нам любые холода.
Свет горит и днём, и ночью
Там, где нужно и где нет.
Взрослым, ты, малыш, напомни:
«Уходя, гасите свет!

Чтобы стало в этом мире
Завтра лучше, чем вчера, —
Сохраняй в своей квартире
Воду, газ, тепло всегда.

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна", у старшай групе "Вясёлка" прайшоў тэматычны тыдзень "Азбука беражлівасці".

У розных відах дзейнасці дзеці даведаліся аб асноўных прынцыпах спажывання і энергазберажэння рэсурсаў, патрэбных чалавеку. ВЫхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі эканомнага выкарыстання  вады, цяпла, электрычнасці. З дзецьмі былі праведзены не толькі тэматычныя заняткі, але і гутаркі: "Эканомім цяпло і святло", "Чаму дома цёпла і як зберагчы цяпло", "Як эканомна карыстацца вадой?","Раздзельны збор смецця" і інш.

Дзеці з цікавасцю глядзелі мультфільмы і відэаролікі на тэму эканоміі і беражлівасці, даведаліся як працуе электрастанцыя, пазнаёміліся з гісторыяй лямпачкі.

свернуть

Беларуская народная творчасць і рамёствы

развернуть

У старшай групе "Вясёлка" скончыўся тыдзень, прысвечаны беларускаму народнаму мастацтву і рамёствам. Дзеці не толькі пазнаёміліся з рамёствамі нашых продкаў, але і самі паспрабавалі сябе ў ролі народных умельцаў: распісвалі збаны, інкруставалі саломкай шкатулкі. Для таго, каб пазнаёміцца з побытам беларускай сям'і, выхаванцы пабывалі ў школьным этнаграфічным музеі.

 

свернуть

Тыдзень бацькоўскай любові

развернуть

З 14 кастрычніка па 21 кастрычніка праходзіў Тыдзень бацькоўскай любові. Мэта яго правядзення - умацаванне сямейных традыцый, захаванне і папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, развіццё цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям'і, малой радзімы, фарміраванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей.

Ва ўсіх узроставых групах прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, дзеці разам з педагогамі рыхтавалі для мам і тат віншаванні і падарункі. Педагогі разам з выхаванцамі вучылі вершы, малявалі, выраблялі цікавыя вырабы, спявалі песні, танчылі, здымалі віншавальныя відэаролікі, якія размешчаны на сайце ўстановы. Выхаванца старшай групы "Вясёлка", у рамках пректа "Якія бываюць сямейныя традыцыі?", даведаліся не толькі аб традыцыях сваёй сям'і, але і пазнаёміліся з сямейнымі традыцыямі нашых продкаў. 

свернуть

Як ты дорага мне, мая родная мова!

развернуть

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

                                                                                                 Ніл Гілевіч

 

У старшай групе "Вясёлка"прайшоў тэматычны тыдзень роднай мовы (3 19 па 23 верасня), галоўнай задачай якога было выхаванне цікавасці да беларускай мовы, жаданне размаўляць па-беларуску.

Тыдзень прайшоў цікава і займальна. З выхаванцамі былі арганізаваны спецыяльныя заняткі, на якіх яны даведаліся шмат цікавых фактаў аб беларускай мове. Дзеці слухалі казкі і калыханкі на беларускай мове, дэкламавалі вершы, завучаныя раней,  гулялі ў народныя гульні. Вельмі спадабаліся выхаванцам гульні "Знайдзі слова" і "Перакладчыкі". Дзеці з вялікай ахвотай малявалі вокладкі да кніг з беларускімі казкамі, рабілі з паперы чароўную Жар-птушку. Да спадобы прыйшоўся і мультфільм пра Свінку Пэппу якая, нечакана для выхаванцаў, загаварыла на беларускай мове.

Дзеці з цікавасцю працавалі над кнігай беларускіх казак "Казачная скарбонка". Падчас працы выхаванцы даведаліся з чаго складаецца кніга, навошта ў кнізе нумаруюць старонкі, што можна размясціць на вокладцы кнігі (гэта былі галоўныя героі нашых казак). У гэтай справе дзеткам была адведзена важная роля - мастак-ілюстратар! Разам з бацькамі яны працавалі над малюнкамі да аўдыяказак, якія выбіралі сабе самі. Яны з гонарам паказвалі свае малюнкі сваім сябрам, а таксама педагагічным і іншым работнікам нашай установы адукацыі. У нас атрымалася цудоўная кніга!

 

свернуть

Беларусь - гэта МЫ!

развернуть

Наш край

Уладзімір Паўлаў


Наш край яснавокі -
З маленства любімы куток.
Тут слова і песні вытокі.
На карце - кляновы лісток.
На радасць жыві і на славу,
Ні гора, ні ліха не знай.
Стой мужна за верную справу,
Наш край! 

 

Дзень народнага адзінства - цудоўная магчымасць яшчэ раз успомніць аб нашай гістарычнай і культурнай спадчыне, аб багацці беларускіх традыцый, аб лепшых якасцях беларускага народа.

Напярэдадні такога значнага для нашай краіны свята, у старшай групе "Вясёлка" прайшоў тэматычны занятак "Беларусь - гэта МЫ". Выхаванцыі сумесна з педагогам зрабілі паштоўку, дзе сабралі не толькі сімвалы нашай краіны (з якімі дзеці ўжо добра знаёмыя), але яшчэ і тое, чым ганарыцца наша краіна. А яшчэ паглядзелі цікавыя відэаролікі пра Беларусь, якія расказалі пра прыгажосць беларускай прыроды, нашы традыцыі, гістарычныя падзеі і галоўныя каштоўнасці беларускага народа.

свернуть

Радзіма пачынаецца з дзяцінства

03.07.2022
развернуть

Сёння ў дзіцячым садку прайшоў тэматычны дзень прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзень пачаўся ўрачыста, з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь. У сярэдняй рознаўзроставай групе "Вясёлка" прайшлі тэматычныя гутаркі "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь", "Сімвалы маёй краіны". У выяўленчай дзейнасці дзеці працягнулі знаёмства не толькі з дзяржаўнымі сімваламі, але і з прыроднымі сімваламі Беларусі. Выхаванцы паўдзельнічалі ў стварэнні фотапаштоўкі прымеркаванай да свята.

 

свернуть

Аб тых, хто ўжо не прыйдзе ніколі, - памятайце!

22.06.2022
развернуть

Штогод 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Менавіта ў гэты дзень 81 год таму фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, пачала бамбіць мірныя гарады нашай краіны.


Сёння з выхаванцамі сярэдняй рознаўзроставай групы "Вясёлка" пагаварылі аб гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, аб найвялікшым подзвігу абаронцаў легендарнай Брэсцкай крэпасці - яна стала першай на шляху ворага і з таго часу з'яўляецца сімвалам мужнасці, гераічнай стойкасці і доблесці. Ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у баях, закатаваных у лагерах, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Мы схіляемся перад тымі, хто коштам свайго жыцця абараніў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы гаворым ім "Дзякуй..."

"Помните!
Через века, через года, - помните!
О тех, кто уже не придет никогда, - помните!"
Р. Рождественский

свернуть

Мы памятаем! Мы ганарымся!

06.05.2022
развернуть

Напярэдадні свята Перамогі нашы выхаванцы шмат даведаліся пра гісторыю свята - Дня Перамогі. Гэтаму спрыяла праца педагогаў установы адукацыі: чытанне кніг,  вершаў на ваенную тэматык; тэматычныя заняткі ў сярэдняй і старшай групах; падрыхтоўка  творчых работ - "Голуб - птушка міру", прагляд відэа аб Вялікай Айчыннай вайне, мультфільмаў, праслухоўванне песень на ваенную тэматыку. 

Мы памятаем! Мы  ганарымся!

свернуть