Віртуальны метадычны кабінет

Методическое сопровождение дошкольного образования

26.08.2024
развернуть

 

 

Методическое сопровождение образовательного процесса

https://akademy.by/files/documents/MD-MSOP/Metod.rekomend_2023-2024.pdf

Аттестация педагогических работников

https://moiro.by/info/document-5053.html

 

 

 

свернуть

STEM-падыход у адукацыі дашкольнікаў

26.08.2024
развернуть

Канспект інтэграванага занятку ў старшай групе з выкарыстаннем STEM-падыходу 

(эксперыментаванне з жывой і нежывой прыродай)

на тэму :

 "Вы не чулі пра ваду?..."

Інтэграцыя адукацыйных абласцей: «Дзіця і прырода», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Дзіця і грамадства».

Мэта занятку: Знаёмства дзяцей з уласцівасцямі вады.

Задачы:

 Сістэматызаваць уяўленні дзяцей аб важнасці вады для жывых істот; пазнаёміць з ўласцівасцямі вады; практыкаваць ва ўменні самастойна знаходзіць рашэнне ў праблемнай сітуацыі, прымяняць набытыя ўменні ў паўсядзённым жыцці.

Развіваць: лагічнае мысленне, уменне абагульняць і ўстанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, рабіць вывады; развіваць маўленчую актыўнасць, увагу (пераключальнасць увагі, засяроджанасць), памяць, уяўленне.

Выхоўваць уменне працаваць у калектыве і групе, сяброўскія ўзаемаадносіны з аднагодкамі, уменне слухаць партнёра, уседлівасць, самастойнасць у выбары шляхоў вырашэння пастаўленых задач; выхоўваць пазнавальную цікавасць да прыроды, беражлівыя адносіны да вады.

Метады і прыёмы: гульнявыя (сюрпрызны момант, стварэнне гульнявой сітуацыі, дыдактычная гульня), наглядныя (ілюстрацыі, дэманстрацыя доследаў, назіранне, паказ відэароліка), слоўныя (гутарка пытанні, тлумачэнні), практычныя (практычная работа: самастойнае эксперыментаванне дзяцей).

Формы навучання: (франтальная (праца з усімі дзецьмі) і індывідуальная (самастойная дзейнасць дзяцей)).

Чаканыя вынікі:

  • Развіццё лагічнага мыслення, гаворкі, увагі;
  • Развіццё ўменні абагульняць;
  • Замацаванне ведаў аб уласцівасцях вады;
  • Фарміраванне беражлівых адносін да прыродных багаццяў – вады.

Рэсурснае забеспячэнне: запісы гукаў прыроды (вада), аўдыё-пасланне з іншай планеты, магнітафон, магнітная дошка, глобус, тэлевізар, карцінка з возерам, карцінкі з выявамі жывых істот (птушкі, дрэвы, рыбы, казуркі, жывёлы, грыбы, чалавек), пластыкавыя стаканчыкі, сподачкі, сурвэткі , цукар, кубік, шарык, пацеркі, вада ў бутэльцы, посуд рознай формы, малако, мадэльныя карцінкі з выявамі уласцівасцяў вады, магніты.

Пачатак занятку:

Гульня на зносіны «Усмешка».

- Здравствуй, солнце и друзья.

Здравствуйте, мои друзья,

Мы ладошками коснемся

И друг другу улыбнемся.

Дзеці, прыслухайцеся (аўдыёзапіс гукаў вады). Што вы чуеце? Паспрабуйце расказаць, якія гукі вы чуеце? Здагадаліся што гэта?

Паслухайце, я зараз вам загадаю загадку:

Яна і ў возеры,

Яна і ў лужыне,

Яна і ў імбрычку ў нас кіпіць

Яна і ў рэчцы бяжыць, шамаціць.

Што гэта? (Вада)

- Правільна, вада. Пра што мы зараз з вамі будзем гаварыць? (аб вадзе). Як вы думаеце, ці шмат вады на Зямлі? Давайце паглядзім на глобус. Якім колерам на глобусе абазначаюць ваду? (сінім). Чаго больш, сушы ці вады?

Ход занятку:

- Дзеці, чуеце, прагучаў сігнал. Мусіць, прыйшло нейкае паведамленне. Давайце паслухаем.

Гучыць галасавы ліст: «Жыхары Зямлі! Да вас звяртаюцца жыхары планеты Сухарык. Мы вырашылі прыляцець на вашу планету і высушыць усю ваду. Нам яна не падабаецца, бо яна такая мокрая і брыдкая. Проста бяка»

 - Дзеці, што ж нам рабіць? (адказы дзяцей)

- Будзем ратаваць ваду на нашай планеце? (адказы дзяцей)

- Давайце паспрабуем паказаць і даказаць, што вада - цікавае і карыснае для ўсёй нашай планеты рэчыва. Паспрабуем?

Трэба расказаць жыхарам з іншай планеты, што вада вельмі нам патрэбна. Давайце з вамі разам успомнім, каму ж патрэбна вада?

Гульня «Каму патрэбна вада?»

Дзеці падыходзяць да стала, на якім знаходзяцца карцінкі з выявай жывой прыроды (птушкі, дрэвы, рыбы, насякомыя, жывёлы, грыбы, чалавек і г.д.)

- Як вы думаеце, што гэта? (возера). А з чаго складаецца возера? З вады. Давайце падбяром карцінкі «Каму патрэбна вада?» і чаму вы так думаеце? (Дзеці па чарзе выбіраюць карцінкі, прымацоўваюць на магнітную дошку, і тлумачаць, робяць вывады).

 Дзеці, які мы можам зрабіць вывад? Вада патрэбна ўсім жывым арганізмам. Што будзе з планетай Зямля без вады? (без вады ўсё жывое на зямлі загіне).

- Ну што ж, давайце пазнаёмімся з вадой бліжэй і даведаемся, якія таямніцы яна хавае.

- Дзеці, а зараз я хачу вас запрасіць у нашу чароўную лабараторыю. Давайце ўспомнім, што такое лабараторыя?.. (гэтае месца, дзе навукоўцы праводзяць досведы і ставяць эксперыменты)

- Рабяты, давайце сёння мы з вамі ператворымся ў навукоўцаў, і будзем праводзіць розныя эксперыменты па даследаванні вады, яе ўласцівасцяў. Бо нам вельмі важна пазнаць пра яе як мага больш, каб расказаць жыхарам іншай планеты.

- У кожнай лабараторыі ёсць свае правілы паводзін. Як вы думаеце, якія яны павінны быць? (выконваць цішыню, не перабіваць адзін аднаго, не замінаць адзін аднаму, працаваць ціха і акуратна, уважліва).

Зараз мы з вамі паглядзім відэаролік. Як вы думаеце, што гэта? (здагадкі рабят) Гэта фантан. Давайце разгледзім яго, паслухаем.

Дзеці глядзяць відэа, дзе паказана праца фантана.

А для чаго патрэбен фантан? (для прыгажосці, каб ваду пераганяць). Што можна сказаць аб вадзе, за якой мы назіраем? (Вада плёскаецца, цурчыць, пераліваецца, бяжыць, льецца, цячэ.)

- Прапаную вам усім прайсці да сталоў і прыняць удзел у эксперыментах.

Дзеці рассаджваюцца на свае працоўныя месцы.

Дослед 1. Вада - гэта вадкасць.

- Дзеці, што вы бачыце перад сабой? Гэта стаканчыкі з вадой, давайце мы таксама праверым, ці ўмее вада цекчы? Журчэць? Пералівацца? (Дзеці самастойна пераліваюць ваду з аднаго стаканчыка ў другі).

 - Значыць яна якая? (вадкая).

Вынік: вада - гэта вадкасць.

Дослед 2.  Якой формы вада?

- Дзеці, я зараз вам нешта пакажу, паглядзіце ўважліва. На стале ляжаць кубік і шарык. Які формы гэтыя прадметы? А як вы думаеце, вада мае форму? Давайце праверым. Давайце возьмем вузкую баначку і напоўнім яе вадой. Цяпер возьмем шырокую баначку. Паглядзіце, форма, якую прымае вада, змянілася? А давайце нальём вады ў паднос. Што з ёю здарылася? Яна расцяклася па падносе. Які мы можам зрабіць выснову? Ці мае вада форму?

Вынік: падводзім дзяцей да таго, што вада не мае форму, яна прымае форму пасудзіны, у якой знаходзіцца. Вада – вадкасць.

Дослед 3. Якога колеру вада

Паглядзіце, мае маленькія даследчыкі, на тое, што я буду рабіць, але глядзіце вельмі уважліва. Возьмем дзве шклянкі - адну з вадой, а другую з малаком. Я прапаную паставіць табе гэтую карцінку за шклянкай з вадой. Яе бачна? А зараз пастаўлю карцінку за шклянкай з малаком. Цяпер, што вы можаш сказаць? Дзеці, а якую выснову мы можам зрабіць аб празрыстасці вады? Якая яна? (Праз ваду малюнак бачны, а праз малако няма, значыць, які робіцца выснова - вада празрыстая) а зараз і вы правядзіце дослед. Кіньце пацерку ў стакан з малаком. Вы яе бачыце? Не. А цяпер кідаеце пацерку ў стакан з вадой. Вы яе бачыце? Так! Значыць вада якая? Правільна, празрыстая.

Вынік: вада не мае колеру, яна празрыстая.

Дослед 4. Вада вадкасць, якая не мае смаку.

Паслухайце загадку:

Белы салодкі камень у вадзе растае. (Цукар).

Выхавальнік паднімае сурвэтку, дзеці правяраюць, ці правільна яны адгадалі загадку.

- Дзеці, а чаму цукар баіцца воды. (Таму што ён ў ёй знікае, раствараецца.)

 Вазьміце стаканчык  з вадой і зрабіце адзін глыточак. Які смак у вады? (няма смаку)

Самастойная праца дзяцей: - Давайце паглядзім, што стане з вадой, калі мы  пакладзем у ваду цукар. Вазьміце сстаканчык з вадой, пакладзяце лыжачку цукровага пяску і размяшайце яго лыжкай. Што атрымоўваецца? Цукар растварыўся, а зараз паспрабуйце ваду ў сваім стаканчыку, якая яна? Правільна, салодкая. А як вы думаеце, якой стане вада, калі ў яе насыпаць соль? Вядома, яна стане салёнай.

Вынік: вада не мае смаку, а прымае смак рэчыва, якое ў ім раствараецца.

Фізкультхвілінка пад музыку (цурчанне вады)

Мы плывем по тихой речке

В небе тучи, как овечки,

Разбрелись кто куда.

Мы из речки вылезаем

Чтоб обсохнуть, погуляем

А теперь глубокий вдох и садимся на песок.

- Дзеці, я думаю, што вы са мной пагадзіцеся, што вада - адно з самых дзіўных рэчываў на планеце. Пра якія ўласцівасці вады вы даведаліся на сённяшнім занятку? (значэнне вады; вада гэта вадкасць, яна не мае формы; ада празрыстая; вада прымае смак растворанага ў ёй рэчыва, а сама смаку не мае).

Давайце вакол нашай кропелькі павесім спецыяльныя карткі, якія  раскажуць нам пра ўласцівасці вады (Дзеці прымацоўваюць да кропелькі карткі, на якіх схематычна адлюстраваны асноўныя ўласцівасці вады).

А што цікавага мы сёння даведаліся аб вадзе, давайце ўспомнім.

Вось якія мы з вамі малайцы.Я думаю, што вада на нашай планеце выратавана!!! І ўсё гэта, дзякуючы вам, дзеці! Мы абавязкова адправім гэтыя карткі на іншую планету, няхай яе жыхары даведаюцца, што нельга знішчаць ваду, бо яна аснова жыцця на зямлі. Без яе усё жывое загіне. 

Заканчэнне занятку

- Каму было цікава працаваць у нашай лабараторыі і вывучаць ваду - вазьміце кропельку, якая усміхаецца, а каму сумна - сумную. (Акцэнт чаму)

Завяршыць працу ў нашай лабараторыі я хачу вершам Н. Рыжовай "Чароўная вада".

Давайце яго паслухаем.

Вы, слыхали о воде?

Говорят она везде!

Вы в пруду её найдёте,

И в сыром лесном болоте.

В луже, в море, в океане.

И в водопроводном кране,

Как сосулька замерзает,

В лес туманом заползает,

На плите у вас кипит,

Паром чайника шипит.

Без неё нам не умыться,

Не наесться, не напиться!

Смею вам я доложить:

Без неё нам не прожить!

Я вельмі спадзяюся, што ваша знаёмства з вадой працягнуцца і вы яшчэ шмат чаго даведаецеся пра ўласцівасці вады. Я думаю, што мы яшчэ сустрэнемся ў нашай лабараторыі

 

свернуть