Аперацыя "Абяліск"

Помнік землякам загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны

У памяць землякоў, загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскіх атрадах, 9 мая 1969 года ў аграгарадку Томкавічы былі ўстаноўлены 2 абеліскі з прозвішчамі змагароў.

Помнік на магіле загінуўшых салдат Чырвонай Арміі

У час баявых дзеянняў каля вёскі Пабеднае (да 164г. Ракаедаўшчына) загінула 16 воінаў Чырвонай Арміі, якія затрымалі наступаючыя танкі. У маі 1968 года на брацкай магіле вясковых могілак вёскі Пабеднае ўстаноўлены абеліск, які пазней быў заменены на мармуровую пліту.

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ «У СЛАВУ АГУЛЬНАЙ ПЕРАМОГІ»

Вучні нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «У славу агульнай перамогі». З воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага сельскага савета, сабрана зямля, якая потым ў агульнай капсуле будзе перададзена на захоўванне ў мінскі Храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Аперацыя "Абеліск"

З мэтай выхавання патрыятызму, гонару за сваю Радзіму і свой народ у нашай школе прайшла аперацыя "Абеліск". Піянеры дружыны прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі вакол помніку землякам у аграгарадку Томкавічы.