Дзень здаровага ладу жыцця
28.10.2024У першы дзень восеньскіх канікул пачаў сваю працу лагер дзённага знаходжання "Патрыёты". Раніца пачалася з бадзёрай зарадкі, таксама дзеці пазнаёміліся з Правіламі і законамі лагера, быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі ў канікулярны перыяд, трэніровачная эвакуацыя. Затым прынялі ўдзел у прагулцы "Восеньскія пейзажы", дзе не толькі любаваліся прыгажосцю прыроды, але і паўтарылі правілы збору грыбоў! Творчая майстэрня "Прыродныя падарункі зацікавіла ўсіх. Вынік- кошыкі з яблыкамі і грушамі. Гэты дзень падарыў дзецям шмат незабыўных уражанняў і станоўчых эмоцый. Вучні пачатковых класаў наведалі басейн "Аквамарын", дзе цудоўна правялі час.
развернуть