Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Гуканне вясны!

07.03.2022

Вясна – такі час, калі вяртаюцца на Радзіму птушкі, ажывае прырода, зноў усюды пачынаюць з’яўляцца кветкі і так ярка і, асляпляючы, свеціць сонца. У гэты час расцвітае і душа чалавека. З якой нецярплівасцю, з якім жаданнем пачатку нечага новага, вельмі важнага і добрага, усе чакаюць вясну.

Дык што ж зрабіць, каб вясна хутчэй прыйшла? Нашы продкі дакладна ведалі, што трэба яе паклікаць, пагукаць.

У беларускага, рускага і ўкраінскага народаў існаваў шырока распаўсюджаны старажытны звычай гукаць вясну. Менавіта з гэтага свята і пачыналі спявацца песні – вяснянкі, якія адлюстроўвалі не толькі настрой, жаданне, каб хутчэй прыйшлі “ясныя дзянёчкі, чыстыя дажджочкі, зялёныя травы”, але ў большай ступені гаспадарчы клопат сялян у сувязі з абуджэннем прыроды, зямлі. Па народнаму звычаю дзеці першымі ўзыходзілі на ўзгорак, заклікалі вясну, вельмі ласкава называлі: вясна-чараўніца, вясна-красуня, вясна-сонейка.

Да яе надыходу бабкі і матулі пяклі смачныя кулічыкі, крэндзелі, булачкі. Яны былі падобныя на птушак з дзюбамі ды крыльцамі, з вочкамі, якія рабілі з ягад. Дзеці ўзнімалі сваіх птушак высока да сонейка і заклікалі вясну. А потым пачыналіся весялосць, песні ды скокі!

Не засталіся ў баку і настаўнікі, вучні нашай школы, дзе прайшло свята “Гуканне вясны”. На мерапрыемстве з асаблівай пашанай да народных традыцый заклікалі вясну. 

Абавязковым атрыбутам свята з’яўляюцца вырабленыя птушкі. Было прынята рашенне зрабіць іх з паперы. Дзеці падымалі ўгору сваіх птушак, клікалі вясну, вывешвалі іх на дрэва. Хоць за акном у гэты час было не зусім сапраўднае веснавое надвор’е, нас гэта не спалохала. Гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні. 

Повязь вякоў, яднанне з продкамі, веданне і захаванне традыцый з’яўляецца вельмі важным у выхаванні падрастаючага пакалення, у разуменні саміх сябе і свайго месца ў грамадстве.