Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Прафесія кінолаг)

28.02.2022

А мы працягваем свой шлях па рэалізацыі педагагічнага праекта "Кірмаш прафесій". Наша навучэнка 8 класа Скарабагатая Сафія наведала гадавальнік кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ён знаходзіцца ў г. Мінску ў ваенным гарадку Калодзішчы. Экскурсію па гадавальніку ад радзільнага прытулку да вальераў правёў намеснік начальніка па ідэалагічнай працы Венска Сяргей Фёдаравіч. Сафіі таксама ўдалося пабываць на трэніроўцы аўчаркі па мянушцы "Васіліса" , якая прадэманстравала свае навыкі па выкананні каманд. Экскурсія была пазнавальнай і цікавай.