Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Да Дня роднай мовы

22.02.2022

У рамках “Дня роднай мовы” у ДУА”Томкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа” адбыліся разнастайныя цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы.

Для вучняў 5-6 класаў сумесна з Томкавіцкай сельскай бібліятэкай была праведзена квэст-гульня па творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Вучні з захапленнем здзейснілі вандраванне ў каштоўную краіну беларускай паэзіі, дакрануліся сэрцам да вытокаў роднай мовы.

Да мерапрыемстваў прыўрочана выстава “Мой родны кут – мая Радзіма”, прысвечаная 140-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Таксама вучні нашай установы адукацыі далучыліся да акцыі (челенджера) “Мая мова-мой спрадвечны скарб” і ва ўсіх класах прайшла гульня “Скарбы роднай мовы”.

У маленькіх нашых выхаванцаў старэйшай групы ДУА “Томкавіцкі УПК яслі-сад-базавая школа” адбылося нават вялікае падарожжа, прысвечанае Дню роднай мовы. Яны наведалі Томкавіцкую сельскую бібліятэку, каб пачытаць любімыя часопісы “Буся” і Вясёлка”, падзяліцца ўражаннямі аб творах на беларускай мове,  прыняць удзел у гульне па сцяжынках загадак “Мой родны край”.

Працягнулі нашы выхаванцы старэйшай групы сваё вандраванне да Дня роднай мовы і трапілі ў наш школьны этнаграфічны музей “Мой родны кут”. Яны адчулі тую пяшчоту і ласку праз гучанне роднай мовы, якія даруе нам наша Радзіма і якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

 

“Мова!Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным…

Нашу я любоў да цябе вялікую

У сэрцы сваім маленькім.”  Я.Янішчыц

Запрашаем усіх да нас у этнаграфічны музей “Мой родны кут”. Далучайцеся разам з намі да нашай Спадчыны!

У пачатковых класах прайшлі майстар-класы па вырабу выцінанак