Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2022

Сёння ў нашай школе прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 

Дзень 15 лютага – гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінуўшых, але і праяўленне глыбокай удзячнасці тым, хто вярнуўся дадому, хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Грамадствам дадзена высокая ацэнка значнасці выкананага абавязку ўсімі ўдзельнікамі афганскіх падзеяў.У гэты дзень ў 1989 годзе апошні савецкі салдат перайшоў мост памежнай ракі Амудар'я пад Термез - завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Звыш 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек зніклі без вестак. Гэта былі самыя вялікія страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Час аддаляе нас ад тых падзей. Не стала магутнай дзяржавы, чые інтарэсы абаранялі ў далёкім Афгане і тысячы беларусаў. Аднак, памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія вярталіся дадому «грузам-200". У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў.