Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

"Вучань года Мінскай вобласці - 2021"

11.01.2022

14 студзеня 2022 года адбудзецца фінал конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці-2021", які стане заключным акордам дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" на Міншчыне.

З 8 па 29 кастрычніка 2021 года адбыўся першы (раённы, гарадскі) этап конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці-2021", па выніках якога на абласны этап паступіла 109 заявак:

намінацыя "вучэбная дзейнасць" - 26 работ,
намінацыя "спартыўная дзейнасць" - 22 работы,
намінацыя "грамадская дзейнасць" - 20 работ,
намінацыя "творчая дзейнасць" - 19 работ,
намінацыя " праектная дзейнасць – - 16 работ,
намінацыя "працоўная дзейнасць" - 6 работ.

З 4 студзеня 2022 года праходзіла інтэрнэт-галасаванне сярод усіх удзельнікаў конкурсу. Ад нашай школы прыняў удзел Аляшкевіч Іван, вучань 9 класа ў намінацыі "Праектная дзейнасць". Нажаль мы не папалі ў спіс пераможцаў. Ад Дзяржынскага раёна атрымала перамогу вучніца Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея - Каспорская Анастасія Андрэеўна. Віншуем з перамогай!!!