Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

Савет музея

     Школьны музей – месца, дзе захоўваецца гістарычная памяць народа, памяць нашых продкаў, іх мары, імкненні, жаданні, дасягненні. Для вучняў вельмі важна ведаць сваю мінуўшчыну, асэнсоўваць сваё месца ў сённяшнім дні, каб з надзеяй глядзець у будучыню. Такім чынам, музей з’яўляецца не толькі скарбонкай гісторыі роднага краю, але і ніткай, якая звязвае мінулае, сучаснае і будучыню.

     Праца ў этнаграфічным музеі “Мой родны кут…” ажыццяўляецца па некалькіх напрамках: пошукавая дзейнасць, экскурсійная, летапісная, гаспадарчая.

     Вельмі плённа працуе Савет музея. У склад савета ўваходзяць 12 чалавек, паміж якімі размеркаваны даручэнні.

     Загадчык савета музея арганізоўвае ўсю працу савета. Ён рыхтуе план работы музея. Галоўны вартаўнік фондаў адказвае за ўлік і зберажэнне музейных калекцый, вядзе інвентарную кнігу. Сакратар музея вядзе пратаколы пасяджэнняў савета музея, афармляе і ахоўвае дакументы па арганізацыі і правядзенні паходаў, экспедыцый. Кожны ўдзельнік савета музея мае канкрэтнае даручэнне, зацверджанае на савеце.

     Адным з цікавых, каштоўных і дзейных напрамкаў працы школьнага музея з’яўляецца бесперапынны пошук новых экспанатаў вучнямі як старэйшых класаў,  так і сярэдняга звяна. Арганізоўваюцца экспедыцыі-пошукі, падчас якіх вучні завітаюць у хаты сваіх родных, сяброў, аднавяскоўцаў, з захапленнем расказваюць пра музей. Сваёй зацікаўленнасцю вучні далучаюць жыхароў да гісторыі роднага аграгарадка. Вынікам такіх пошукаў з’яўляюцца цікавыя матэрыялы, якія абуджаюць пачуцці і эмоцыі школьнікаў і папаўняюць скарбонку музея. Жыхары, якія перадаюць вучням экспанаты ў музей, выказваюць глыбокія словы ўдзячнасці і павагі за тое, што не забываецца мінулае. Для папаўнення фондаў музея новымі экспанатамі ў школе праводзяцца таксама выстава-конкурсы новых аб'ектаў, узнагароджваюцца ўсе вучні, якія прынеслі новыя экспанаты.

 

Пошукавая група

     Наступным напрамкам дзейнасці, без якога існаванне музея было б не магчыма, гэта экскурсійная дзейнасць. У музеі працуе група экскурсаводаў, якая на любы момант здольна правесці экскурсіі па музею. Пры падрыхтоўцы і рэалізацыі экскурсійнай праграмы саблюдаецца шэраг правілаў, якія ўзніклі за час існавання музея. Напрыклад, забароны “Рукамі не трогаць” у нашым музеі не існуе. Можна разгледзіць прадмет, узяць у рукі, высветліць з якога матэрыялу, для чаго і кім ён зроблены, параўнаць з сучасным аналагам. Вучням вельмі падабаецца сваімі рукамі дакранацца да далёкага мінулага, у іх фарміруецца цікавасць і павага да традыцый нашых продкаў.

     Таксама у нас не існуе пасіўных слухачоў. Нярэдка экскурсаводы задаюць пытанні гасцям, і госці становяцца актыўнымі ўдзельнікамі экскурсіі, спрабуючы знайсці адказы на пытанні. Ніводная экскурсія не абходзіцца без расказа, апісання, тлумачэння экскурсаводаў. Наведвальнікаў музея знакомяць з гісторыяй стварэння экспанатаў. Падчас працы над экскурсійнай праграмай вучні назапашваюць навыкі працы з гістарычнай літаратурай, састаўлення і рэдактавання тэкстаў, публічных выступленняў, вучацца працаваць разам.

 

Група экскурсаводаў

     “Летапісная група займаецца зборам матэрыяла для папаўнення новай інфармацыяй школьнага летапісу.

     Такім чынам, наш школьны этнаграфічны музей паглыбляе веды вучняў, павышае матывацыю працэса навучання, развівае здольнасці вылучаць інфармацыю з першакрыніц, фарміруе ў вучняў навыкі даследчай дзейнасці, развівае творчыя здольнасці і фарміруе эстэтычную культуру.

 

“Летапісная група

   Гаспадарчая група музея з'яўляецца дапаможнай структурнай адзінкай музея. Яе асноўныя функцыі – падтрыманне чысціні і парадку у пакоі музея.

 

Гаспадарчая група

План работы школьнага этнаграфічнага музея “Мой родны кут…” на 2023/2024 навучальны год

развернуть

План работы

школьнага этнаграфічнага музея

“Мой родны кут”

на 2023/2024 навучальны год

 

Тэрмін

Клас

Мерапрыемства

Тэма

верасень

1

выхаванцы

Выстава

“Што такое музей”

Верасень

6

Урок-экскурсія

“Зямля бацькоў - мая зямля”

Кастрычнік

5-7

Выстава

“Гісторыя маёй школы”

Кастрычнік

5-9

Распрацоўка матэрыялаў да краязнаўчай алімпіяды

“Памяць і боль Дзяржынскай зямлі”

Кастрычнік

1-4

Экскурсія

“Беларускі ручнік”, “Адкуль бралі аддзенне нашы продкі”

Лістапад

выхаванцы

Экскурсія

“Прадметы быта”

Лістапад

8-9

Экскурсія

“Жыццё беларускага сялянства ў пачатку ХХ ст.”

Снежань

5

Экскурсія

“Адзін дзень сялянскай сям’і”

Студзень

6

Экскурсія

“Адзін дзень сялянскай сям’і”

Люты

1-9

Выстава

“Афганістан у лёсе маіх землякоў”

Сакавік

1-4

Экскурсія

“Беларуская вёска ў ХХ ст.”

Красавік

5-9

Экскурсія

“Беларуская вёска ў ХХ ст.”

Май

1-9

Выстава

“Героі Вялікай Айчыннай вайны Дзяржыншчыны”

Чэрвень-жнівень

1-9

выхаванцы

Экскурсія

па запытанням

 

Намеснік дырэктара

па асноўнай дзейнасці                                              А.У.Халадзінская

 

                              

 

 

 

 

свернуть