Экскурсія па маршруту Томкавічы - Слуцк - Мікашэвічы - Томкавічы

09.10.2021

У рамках шостага школьнага дня вучні нашай школы разам з настаўнікамі здзеснілі цікавую і пазнавальную экскурсію ў старажытны Слуцк і Мікашэвічы. У гэтым легендарным горадзе, багатым на гісторыю, гарманічна спалучаюцца і сучаснасць, і даўніна, якія адзначаны патомкамі шматлікімі помнікамі як гістарычным падзеям, так і дзейнасці вядомых на ўсю Беларусь дзеячам. Слуцк – старажытны горад, які упершыню ўпамінаецца ў летапісе ў 1116 годзе. Ён размешчаны на рацэ Случ і існуе ўжо амаль тысячу гадоў. Будаваўся Слуцк як горад-крэпасць.
Асаблівую вядомасць гораду прынеслі знакамітыя слуцкія паясы, якія вырабляліся тут з сярэдзіны 18 стагоддзя і з'яўляліся абавязковым упрыгажэннем шляхецкага строю. Слуцк здзіўляе мноствам цікавых і запамінальных мясцін. Наша экскурсія ахапіла толькі невялікую частку амаль тысячагадовай гісторыі Слуцка.
Вельмі чаканым этапам экскурсіі было наведванне гранітнага кар'ера "Мікашэвічы". У цяперашні час кар’ер уяўляе сабой самую вялікую адкрытую горную выпрацоўку ў Цэнтральнай Еўропе. Кар’ер расцягнуўся на 2760 м з захаду на ўсход і на 1770 м з поўначы на поўдзень і складаецца з 4 раскрыўных і 11 здабыўных уступаў.