ХІХ рэспубліканская выстава і не толькі...

15.04.2021

Цікава і насычана прайшла серада 14 красавіка для вучняў 7 класа ў рамках адукацыйна-экскурсійнага наведвання г.Мінска.
Спачатку мы трапілі на ХІХ рэспубліканскую выставу навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі, прысвечаную Году адзінства. Якраз учора адбылося ўрачыстае адкрыццё з удзелам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка. Пасля афіцыйнай часткі мы наведалі тэматычныя пляцоўкі, дзе паўдзельнічалі ў віктарынах, агледзелі выставы, якія прапагандавалі станоўчы вопыт працы па фарміраванню ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, навучэнцы ўбачылі прадстаўнікоў лепшых ВНУ краіны, яшчэ раз пазнаёміліся з праектамі ГА "БРПА", "БРСМ".

Прыемна, што ў рамках працы тэматычнай пляцоўкі Мінскай вобласці быў прадстаўлены травэл-праект "Сямейны дыліжанс", які прэзентавала сям'я Чалевіч Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства.

Другая частка дня прайшла ў фармаце экскурсіі па г.Мінску (плошча Дзяржаўнага Сцяга, плошча Свабоды) з наведваннем экспазіцый "Карэтная", "Мінская конка" Музея гісторыі горада.