Дзень касманаўтыкі

12.04.2021

12 красавіка для вучняў другога класа прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню касманаўтыкі. Гэта асаблівы дзень - дзень трыумфу навукі і ўсіх тых, хто сення працуе ў касмічнай галіне. Вучні расказвалі пра космас і знакамітых касманаўтаў. Даведаліся, што 12 красавіка 1961 карабель з першым касманаўтам Юрыем Гагарыным стартаваў з Байканура. Карабель выканаў адзін абарот вакол Зямлі, правёўшы ў палёце 108 хвілін. Спускавы аппарат паспяхова вярнуў Гагарына на Зямлю. Следам за легендарным Гагарыным амаль 500 касманаўтаў ажыццявілі касмічныя палеты, і сярод іх - нашы знакамітыя землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. І яшчэ Алег Навіцкі заняў ганаровае месца ў гісторыі Беларусі касмічнай.