Раённы суботнік

10.04.2021

10 красавіка ў нашай школе прайшоў суботнік, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі школы і вучні з 4 па 9 клас.
Суботнік у нашай школе-гэта не толькі мерапрыемства па акультурванні і ачыстцы тэрыторыі, гэта яшчэ і выдатная магчымасць зрабіць калектыў яшчэ больш згуртаваным.
Для правядзення суботніка быў складзены план мерапрыемстваў генеральнай уборкі тэрыторыі, за кожным класам замацаваны ўчастак з указаннем адказных настаўнікаў за тэрыторыяй і праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас працы на суботніку.
Узброіўшыся неабходным інвентаром, вучні і педагогі дружна выйшлі на суботнік. Усё з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю. Вучні 4 класа пайшлі сваім маршрутам з мэтаю сабраць смецце па центральнай вуліцы аграгарадка.
Члены ГА "БРПА" і ГА "БРСМ" нашай школы правялі працоўную акцыю па ўборцы помнікаў у аг.Томкавічы і могілках в.Пабеднае.

Суботнік прайшоў плённа. Усе былі задаволеныя сабой і працай, якую зрабілі.