Прафілактычная акцыя "Дом без гвалту"

09.04.2021

З 5 красавіка па 9 красавіка 2021 года праходзіла рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дом без гвалту".

Мэта: прафілактыка бытавога гвалту і сямейнага недабрабыту.

Задачы:

1.інфармаванне навучэнцаў аб службах экстранай псіхалагічнай дапамогі, кансультацыйных цэнтрах для пацярпелых ад хатняга гвалту;

2.прафілактыка правапарушэнняў у сферы сямейных адносін, гвалту ў сям'і, жорсткага абыходжання з дзецьмі;

3.фарміраванне пазітыўнага ладу сям'і, мадэляў эфектыўнага ўнутрысямейнага ўзаемадзеяння.

У нашай установе адукацыі вучні 1-4 класаў арганізавалі выставу малюнкаў "Мой дом - мая крэпасць", для вучняў 5-9 класаў была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна "Дапамога ў крызісных сітуацыях", а вучні 8-9 класаў на базе сельскай бібліятэкі паўдзельнічалі ў абмеркаванні "Сямейныя адносіны: адказнасць, здароўе, каханне".