студзень

Сёння, 28 студзеня 2021 года вучні 8-9 класаў зрабілі пяты крок у Школе Актыўнага Грамадзяніна. Тэма чарговага занятку наступная: “Беларуская навука: у нагу з часам”. У класе ішла зацікаўленая размова аб дасягненнях беларускай навукі, асноўная задача якой зрабіць жыццё чалавека лепшым, лягчэйшым, больш камфортным. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікненя беларускай навукі, даведаліся пра навуковыя адкрыцці беларускіх вучоных. А той факт, што РБ у рэйтынгу “разумных краін” займае 54 месца сярод 153 дзяржаў быў успрыняты з вялікім гонарам.

  Вялікае ўражанне ў навучэнцаў пакінулі вынаходніцтвы ўдзельнікаў Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта “100 ідэй для Беларусі”. У канцы занятку навучэнцы прыйшлі да высновы, што каб стаць сапраўдным вучоным, патрэбна шмат працаваць, удзельнічаць у алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях, быць мэтанакіраваным, бо шлях у навуку - няпросты шлях.