снежань

22 снежня 2020 года ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму : "Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін", прысвечаная дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця за Гады малой Радзімы (2018-2020 г.г.). Абмяркоўваліся праблемы, якія хвалююць навучэнцаў, у даступнай для іх форме. 

Былі падведзены вынікі ўдзелу установы адукацыі ў мерапрыемтсвах, прысвечаных Году малой Радзімы. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства змаглі выказацца аб тым, які ўклад уносіць кожны з іх у развіццё аграгарадка, раёна, краіны.