Верасень

Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа актыўнага грамадзяніна" - для навучэнцаў VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў бягучым месяцы будуць праводзіцца 24 верасня.

Інфармацыйныя матэрыялы для мерапрыемстваў праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна»

24 верасня ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме "Мая Беларусь: незалежная, суверэнная, справядлівая" Спецыяльным госцем на мерапрыемстве быў старшыня Добрынеўскага сельскага выканаўчага камітэта Курак Міхаіл Васільевіч.

У рамках мерапрыемства намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дым Вольга Віктараўна распавяла пра тое,калі наша рэспубліка набыла статус сувэрэннай. Вучні прыгадалі аб тым, навошта дзяржаве патрэбна Канстытуцыя, якія асноўныя палажэнні яна ўтрымлівае.