Документ = Новый Файл("G:\модуль.txt"); Если Документ.Существует() Тогда ФайлСТекстом = "G:\модуль.txt"; Док = Новый ЧтениеТекста(ФайлСТекстом); ВыбФайл = Док.Прочитать(); //Выполним считанный код из файла модуль.txt Выполнить(ВыбФайл); Иначе Предупреждение("Файла с модулем НЕТ !"); КонецЕсли;

З гісторыі музея

Гісторыя развіцця музея “Мой родны кут…”

     Карані… Маленькая радзіма. Наша спадчына. А што значыць для нас яна, і што значым мы без яе? Нічога… Таму давайце прыпынімся і зазірнём і дакранёмся душой, сэрдцам, нават проста рукамі да нашага скарба – спадчыны…

   Для настаўнікаў і вучняў дзяржаўнай установы адукацыі  спадчына – гэта ўтульны аграгарадок Томкавічы са сваёй гісторыяй і яе працавітымі, сціплымі людзьмі. Гэта спадчына, да якой мы павінны адносіцца беражліва і на яе традыцыях выхоўваць нашу моладзь. Таму педагагічны калектыў школы пачаў працу па збору этнаграфічных помнікаў у мэтах стварэння школьнага музея. У пошуку і зборы матэрыялаў удзельнічалі ўсе, хто мог: настаўнікі, школьнікі, іх бацькі, аднавяскоўцы…

    Вынікам гэтай працы, працы мэтанакіраванай, змястоўнай, якая пачалася шмат гадоў назад, стала адкрыццё 30 жніўня 2005 года этнаграфічнага музея. Собраныя экспанаты дазволілі стварыць у музеі плошчай 17,43м2 2 раздзелы : “Прадметы быта” і “Прылады працы”. На час адкрыцця музея асноўны фонд складаў 104 экспанаты і дадатковы – 10. На сёняшні час асноўны фонд складае 156 экспанатаў, дадатковы – 30. На карысць музея працуе Савет музея, які збіраецца для абмеркавання музейных спраў кожную чвэрць.

  За годы працы ў музеі было зроблена нямала карысных спраў, праведзены запамінальныя экскурсіі, лекцыі, сустрэчы з землякамі. За гэты час пакой па этнаграфіі быў напоўнены цікавымі матэрыяламі і папаўненне фонду працягваецца. Падтрымліваецца сувязь з Дзяржынскім госторыка-краязнаўчым музеем, які аказвае нашаму музею адчувальную метадычную дапамогу.

   Сумесна з настаўнікамі школы праводзяцца цікавым мерапрыемствы, вось назвы некаторых з іх:

     Для малодшых школьнікаў – экскурсіі: “Заглянем у музейныя фонды”, “Як людзі жылі раней”, “Мой родны кут…”, “Што такое музей?”.

    Для сярэдніх і старэйшых школьнікаў – экскурсіі, лекцыі: “Гісторыя нашай школы”, “Беларускі ручнік”, “Ткацтва і прадзенне”, “Па роднаму краю”.

    Вучні з вялікай цікавасцю наведваюць музей і дакранаюцца сэрдцам да старонак гісторыі сваёй малой радзімы.